ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прароцтва над калыскай
Светлы паэтычны дар

Генеральная асамблея Міжнароднага кансорцыума EIFL

Генеральная асамблея Міжнароднага кансорцыума EIFL
Іншыя навіны

3–5 ліпеня ў Ерэване (Рэспубліка Арменія) прайшло пасяджэнне Генеральнай асамблеі Міжнароднага кансорцыума EIFL (Electronic Information For Libraries).


Тэма асамблеі 2012 г. – “Ад Гутэнберга да Інтэрнэту – новая эпоха адраджэння бібліятэк”.

Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Арменіі, Нацыянальная бібліятэка Арменіі і Амерыканскі ўніверсітэт Арменіі.

У рабоце Генеральнай асамблеі ўзяў удзел нацыянальны каардынатар EIFL ад Беларусі, загадчык сектара падтрымкі сістэмы інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.І. Брычкоўскі.

На пасяджэннях асамблеі абмяркоўваліся пытанні выкарыстання ў бібліятэках электронных інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку электронных кніг (e-books) і рэсурсаў адкрытага доступу. Тэхналогія адкрытага доступу з’яўляецца найбольш перспектыўным напрамкам для арганізацыі навуковых камунікацый у эпоху Інтэрнэту. У выступленнях удзельнікаў вялікая ўвага была нададзена пытанням пашырэння адкрытага доступу да электронных рэсурсаў, стварэнню інстытуцыянальных архіваў навуковых работ, дысертацый і часопісаў адкрытага доступу.

Абмяркоўваліся таксама праблемы каардынацыі дзейнасці бібліятэк і нацыянальных кансорцыумаў па пытаннях ліквідацыі інфармацыйнай няроўнасці. Асобная сесія была прысвечана тэхнічным і прававым пытанням выкарыстання e-books у бібліятэчнай дзейнасці. Пад час работы асамблеі прайшлі сустрэчы нацыянальных кансорцыумаў з прадстаўнікамі шэрагу выдавецтваў і інфармацыйных службаў.

Даведка:

Кансорцыум EIFL – некамерцыйная арганізацыя, якая аказвае дапамогу і ўсебаковую кансультацыйную падтрымку па пытаннях шырокага выкарыстання электронных рэсурсаў для чытачоў бібліятэк краін, якія развіваюцца, і краін пераходнага перыяду.

На дадзены момант членамі EIFL з’яўляюцца бібліятэчныя кансорцыумы 49 краін, якія развіваюцца, і краін з пераходнай эканомікай Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, а таксама краін былога Савецкага Саюза, Афрыкі, Блізкага Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Галоўнымі напрамкамі дзейнасці EIFL з’яўляюцца развіццё нацыянальных бібліятэчных кансорцыумаў, падтрымка абмену ведамі ў глабальным маштабе і пабудова сеткі бесперапыннага павышэння адукацыі па такіх тэмах, як адкрыты доступ да публікацый, права інтэлектуальнай уласнасці, праграмнае забеспячэнне з адкрытым кодам для бібліятэк і стварэнне архіваў адкрытага доступу ў навукова-адукацыйнай сферы.

У 2011 г. пасяджэнне Генеральнай асамблеі Міжнароднага кансорцыума EIFL праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам