ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка на IT-форуме ў Ханты-Мансійску
Канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга” ў рамках XXIV МКЧ

Экскурсія да юбілею пагранічнай службы Беларусі

Экскурсія да юбілею пагранічнай службы Беларусі
Іншыя Навіны

5 чэрвеня на экскурсіі, прымеркаванай да 100-годдзя пагранічнай службы Беларусі, у бібліятэцы пабывала дэлегацыя аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі органаў пагранічнай службы Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

У сваё прафесійнае свята пагранічнікі падрабязна азнаёміліся з магчымасцямі бібліятэкі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра: вывучылі архітэктурныя асаблівасці бібліятэчнага будынка, яго мастацкае афармленне, сістэму заказу, дастаўкі і выдачы літаратуры, пабывалі ў Круглай зале Прэзідэнт-цэнтра, музеі кнігі і на выстаўках, прысвечаных Году малой радзімы.

Асаблівае месца ў працэсе знаёмства з бібліятэкай заняло азнаямленне з цыклам вучэбна-пазнавальных экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаных жыццю і творчасці нашых вядомых землякоў. Гасцям быў прадстаўлены кніжны агляд па творчасці Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Янкі Маўра, Кандрата Крапівы, Марка Шагала, а таксама падборка літаратуры пра месцы на карце Беларусі, звязаныя з жыццём гэтых вядомых людзей.

Акрамя таго, экскурсанты прагледзелі некалькі серый анімацыйнага фільма “Аповесць мінулых гадоў” вытворчасці кінастудыі “Беларусьфільм”, прысвечанага паходжанню гербаў гарадоў Беларусі. Кожны атрымаў магчымасць даведацца больш пра гербы населеных пунктаў менавіта свайго рэгіёну. У рамках святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра экскурсантам было прапанавана ўспомніць любімую кнігу з дзяцінства і з дапамогай планшэтаў адказаць на пытанні віктарыны “Палескія рабінзоны”.

Завяршылася экскурсія на агляднай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі, адкуль госці змаглі палюбавацца Мінскам з вышыні птушынага палёту.
Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам