ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсія да юбілею пагранічнай службы Беларусі
СЭК бібліятэк Беларусі дапоўнены

Канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга” ў рамках XXIV МКЧ

Канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга” ў рамках XXIV МКЧ
Іншыя навіны

29 мая ў канферэнц-зале Мінскай гарадской ратушы адбылося ўрачыстае адкрыццё XXIV Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў, прысвечаных тэме “Хрысціянства як інтэгравальны фактар сусветнай культуры”.

Чытанні праходзілі на розных пляцоўках Мінска: у Мінскай духоўнай акадэміі, Інстытуце тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла БДУ, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў і іншых.

29–30 мая ў рамках Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”.

На форуме прысутнічала больш за 80 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі – кіраўнікі і спецыялісты публічных бібліятэк, бібліятэк устаноў вышэйшай і сярэдняй прафесійна-тэхнічнай адукацыі, школьных і прыходскіх бібліятэк, выкладчыкі ВНУ і духоўных школ, педагогі ўстаноў сярэдняй агульнай адукацыі і нядзельных школ, святары.

Работай канферэнцыі кіравалі протаіерэй Уладзімір Барысевіч, загадчык сектара прыходскіх бібліятэк выдавецкага аддзела Гродзенскай епархіі; Вольга Рынкевіч, галоўны бібліятэкар НДА бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Тамара Самайлюк, сакратар Выдавецкага савета БПЦ.

Асноўная тэматыка канферэнцыі – “Кніга і чытанне ў духоўнай культуры нацыі” – звязаная з духоўна-асветніцкай місіяй бібліятэк, іх дзейнасцю па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні розных слаёў насельніцтва ў традыцыях праваслаўя.

Форум прайшоў пад кіраўніцтвам і пры асабістым удзеле епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веньяміна, старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ, а таксама старшыні Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры АРАІК. У сваім прывітанні да ўдзельнікаў канферэнцыі ўладыка выказаў падзяку ўсім удзельнікам за іх вернасць традыцыям, закладзеным святымі Кірылам і Мяфодзіем, самаадданую працу па духоўна-маральным выхаванні моладзі і актыўнае ўмацаванне ў грамадстве вечных хрысціянскіх ідэалаў любві, дабра, міласэрнасці, міру і стварэння.

– Вялікія асветнікі і місіянеры святыя роўнаапостальныя браты Кірыл і Мяфодзій не толькі стварылі славянскую азбуку, – сказаў епіскап Веньямін, – але і сталі заснавальнікамі славянскай кніжнай культуры і праз яе адкрылі нашым продкам і нам шлях да Бога. Асветнікі заклалі традыцыі перакладаў свяшчэнных і богаслужэбных кніг, якія развіваліся ва ўсе часы, і цяпер Святое Пісанне Старога і Новага Запавету перакладзена практычна на ўсе мовы свету. У 2017 г. у Беларусі выдадзены новы пераклад на сучасную беларускую мову кніг Новага Запавету. Гэта першы саборны пераклад, над якім працавала амаль чвэрць стагоддзя Біблейская камісія Беларускай праваслаўнай царквы.

Падчас работы канферэнцыі ўладыка Веньямін правёў цырымонію ўручэння кніг “Новага Запавету”, выдадзенага Біблейскім таварыствам у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікам публічных і школьных бібліятэк, бібліятэк каледжаў і ВНУ, а таксама прыходскіх бібліятэк Беларускага экзархата.

На канферэнцыі прагучалі даклады прадстаўнікоў інстытутаў развіцця адукацыі Віцебскай і Гродзенскай абласцей, бібліятэкараў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, спецыялістаў публічных і школьных бібліятэк, святароў з розных рэгіёнаў рэспублікі.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з дакладамі выступілі галоўны бібліятэкар НДА бібліятэказнаўства В.А. Рынкевіч і вядучы бібліятэкар аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння В.А. Сабалеўская.

Даклад Л.А. Стахавец, выкладчыка нядзельнай школы прыхода храма Узвышэння Крыжа Гасподня в. Святая Воля Івацэвіцкага раёна Пінскай епархіі, суправаджаўся прэзентацыяй кніг М.В. Маслава “Семья” (М., 2017) і “Значение воображения в жизни человека” (М., 2017), прысвечаных старцу Глінскай пустыні, педагогу-настаўніку схіархімандрыту Іаану (Маславу), чыё жыццё было звязана з Беларуссю, з Жыровіцкім Свята-Успенскім манастыром. Кнігі былі перададзены ў дар удзельнікам канферэнцыі.

Падчас работы канферэнцыі адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы пад кіраўніцтвам епіскапа Веньяміна.

Неабходна адзначыць, што XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні ў 2018 годзе прайшлі на вельмі высокім арганізацыйным і змястоўным узроўні. Падводзячы вынікі праведзенай канферэнцыі “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”, важна сказаць пра яе высокі навукова-практычны узровень. Работа канферэнцыі ў чарговы раз сведчыла аб творчым падыходзе спецыялістаў бібліятэк рэспублікі да духоўна-асветніцкай дзейнасці, пошуку інавацыйных форм работы ў гэтым кірунку, а самае галоўнае – аб запатрабаванасці ў грамадстве сістэматычнай і мэтанакіраванай работы бібліятэк па духоўна-маральнай асвеце насельніцтва рэспублікі.
Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам