ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У музеі адзначылі юбілей А. Мальдзіса
Карэнныя народы ў XXI стагоддзі

Да 80-годдзя Адама Мальдзіса

Да 80-годдзя Адама Мальдзіса
Іншыя Навіны

7 жніўня а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, даследчыка, доктара філалагічных навук, прафесара А.І. Мальдзіса.


У рамках мерапрыемства, якое ладзіцца сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, пройдзе выстаўка-прагляд твораў Адама Іосіфавіча Мальдзіса з фондаў бібліятэкі. Сярод работ юбіляра будуць прадстаўлены і яго першыя кнігі “Творчае пабрацімства: беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.” (1966) і “Падарожжа ў XIX стагоддзе” (1969). Яны паказваюць, што ў беларускім літаратуразнаўстве з’явіўся апантаны даследчык беларускай гісторыі, літаратуры і культуры.

Юбіляр не толькі актыўны чытач Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, але і вучоны, які ўзбагаціў яе фонды як аўтар 20 кніг і манаграфій, багатых на новыя факты і займальных па форме выкладання; звыш 700 найцікавейшых артыкулаў у рэспубліканскім і замежным друку (больш за 50 на англійскай, балгарскай, латышскай, літоўскай, нямецкай, славацкай, украінскай, эстонскай мовах); рэдактар і ўкладальнік звыш 40 выданняў пра багатую і слаўную гісторыю і культурную спадчыну Беларусі.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-28-23.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам