12 верасня спаўняецца 100 год з дня нараджэння сусветнавядомага фантаста, сатырыка, футуролага, філосафа, публіцыста Станіслава Лема (1921–2006).
Да юбілейнай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала відэазапіс лемолага Віктара Язневіча, у якім ён распавядае пра гісторыю стварэння свайго ўнікальнага збору, найбольш цікавыя асобнікі і новыя выданні, прысвечаныя творчасці С. Лема і падрыхтаваныя складальнікам калекцыі.
З адзінай у краіне максімальна поўнай калекцыяй кніг Станіслава Лема можна азнаёміцца на выстаўцы “Сусвет Станіслава Лема”.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.
Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.