ГалоўнаяМерапрыемствыСусвет Станіслава Лема
У нагу з часам: сучаснасць і будучыня бібліятэкі ў лічбавую эпоху
Сугучча гукаў і фарбаў (+відэа)

Сусвет Станіслава Лема

Сусвет Станіслава Лема
Іншыя мерапрыемствы
27 жніўня – 5 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

З 27 жніўня па 5 студзеня на кальцавым калідоры 3-га паверха працуе выстаўка “Сусвет Станіслава Лема”, прымеркаваная да 100-гадовага юбілею сусветна вядомага фантаста.

Глыбокі мысліцель, філосаф, гісторык культуры, футуролаг, фельетаніст, публіцыст і паэт, у сваёй творчасці Лем даследаваў мноства тэм: кібернетыка і штучны інтэлект, развіццё тэхналогій і віртуальная рэальнасць, міжзорныя вандроўкі і магчымасць кантакту з пазаземнымі цывілізацыямі. Яго творы перакладзены больш чым на 40 моў, іх наклады перавысілі 30 мільёнаў асобнікаў. Галоўнае – яго кнігі чытаюць і перачытваюць, яны па-ранейшаму актуальныя і запатрабаваныя.

На выстаўцы “Сусвет Станіслава Лема” прадстаўлена адзіная ў краіне максімальна поўная кніжная калекцыя кампетэнтнага лемолага, перакладчыка твораў і даследчыка творчасці С. Лема, кандыдата тэхнічных навук Віктара Язневіча. Калекцыя ўключае больш за 800 кніг, выдадзеных у 43 краінах свету, прыжыццёвыя выданні твораў, асобнікі з аўтографамі і ўладальніцкімі пазнакамі, даследаванні і матэрыялы з канферэнцый і мерапрыемстваў, прысвечаных асобе і творчасці пісьменніка.

Экспазіцыя дазваляе ўсебакова пазнаёміцца з творчай спадчынай і мастацкім афармленнем кніг С. Лема, выдадзеных у розных краінах, а таксама з успрыманнем твораў рознымі народамі: немцамі і іспанцамі, грэкамі і італьянцамі, нарвежцамі і французамі, беларусамі і рускімі.

Lem-4.jpg


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам