ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Электронны каталог даступны праз інтэрнэт
Мастацкая вобразнасць і глыбокі навуковы падыход

Акно ў Кітай

Іншыя навіны

5 лютага 2009 года а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца цырымонія перадачы калекцыі кніг, атрыманых ад Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў рамках праграмы “Акно ў Кітай”.


Нацыянальная бібліятэка Кітая пачала ажыццяўляць сваю буйнамаштабную праграму “Акно ў Кітай” у адносінах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пасля падпісання ў 2007 г. Мемарандума аб ўзаемаразуменні паміж дзвюма бібліятэкамі, разлічанага на 2006 – 2010 гг.

Першая партыя кніг (каля 600 найменняў) уключае выданні па філасофіі, юрыспрудэнцыі, гісторыі, культуры і мастацтве Кітая. Дастаткова поўна прадстаўлены кодэкс законаў Кітайскай Народнай Рэспублікі; многія публікацыі выдадзены ў выглядзе серыйных выданняў. Так, напрыклад, серыя “Класічны кітайскі жывапіс у замежных калекцыях” прадстаўлена ў 8 тамах. Асобна можна вылучыць маляўнічыя альбомы па мастацтве, а таксама выданні, якія прадстаўляюць традыцыйныя кітайскія касцюмы.

Большасць кніг выдадзена паралельна на дзвюх мовах – кітайскай і англійскай, што значна пашырыць кола карыстальнікаў.

Цеснае эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі адлюстроўваецца ў павышанай цікавасці да 5000-гадовай гісторыі і культуры Кітая. Публікацыі, атрыманыя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках праграмы “Акно ў Кітай”, пакладуць пачатак стварэнню унікальнай кніжнай калекцыі пра гэту краіну.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі прыме ўдзел пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лу Гуйчэн.

Уваход цэнтральны.

Тэлефон для даведак: 293-27-64, 293-27-66.

Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам