ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Акно ў Кітай
Адкрыты доступ да баз даных Web of Science

Мастацкая вобразнасць і глыбокі навуковы падыход

Мастацкая вобразнасць і глыбокі навуковы падыход
Іншыя навіны

З 1 па 25 лютага 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Мастацкая вобразнасць і глыбокі навуковы падыход”, прысвечаная 75-годдзю Арсеня Сяргеевіча Ліса, фалькларыста, літаратуразнаўца і краязнаўца.


Выстаўка складаецца з трох раздзелаў. У першым, які мае назву “Падзвіжнік, вучоны, глыбокі даследчык беларускай традыцыйнай культуры”, прадстаўлены творы аўтара. Гэта кнігі і публікацыі з калектыўных зборнікаў і часопісаў. Другі раздзел “Зацікаўлена, моцна, па-навуковаму глыбінна” змяшчае выданні, складзеныя або адрэдагаваныя А.С. Лісам. Апошні раздзел “Абраным шляхам” знаёміць з матэрыяламі пра творчасць вучонага. На выстаўцы экспануецца каля 60 кніг і звыш 30 часопісаў.

Першая публікацыя Арсеня Ліса (артыкул пра мастака Паўла Южыка) з’явілася ў газеце “Літаратура і мастацтва” ў 1955 г. Пазней выйшлі ў свет артыкулы па гісторыі мастацтва, літаратуры і навукі.

Пяру А.С. Ліса належаць наступныя выданні: “Народно-поэтическое творчество Западной Белоруссии” (1965), “Браніслаў Тарашкевіч” (1966), “Мікола Шчакаціхін” (1968), “Пётра Сергіевіч” (1970), “Купальскія песні” (1974), “Пякучай маланкі след” (1981), “Вечны вандроўнік” (1984), “Валачобныя песні” (1989), “Песню – у спадчыну: мастацтвазнаўчыя артыкулы” (1989), “Жніўныя песні” (1993), “Цяжкая дарога свабоды” (1994), “Каляндарна-абрадавая творчасць беларусаў. Сістэма жанраў. Эстэтычны аспект” (1998), “Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян” (2008) і інш.

У ранні перыяд творчасці А.С. Ліс апублікаваў свае вершы. Яны былі надрукаваны ў паэтычных зборніках “Падарунак” (1958) і “Універсітэт паэтычны” (1971).

А.Ліс - адзін з укладальнікаў, аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў да кніг акадэмічнай серыі "Беларуская народная творчасць". За ўдзел у гэтай працы яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі (1986).

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

;

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам