ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Фарбы Венецыі
Нацыя, якая чытае

Аб адкрыцці юбілейнага Года Купалы

Аб адкрыцці юбілейнага Года Купалы
Іншыя навіны

Прэзентацыяй ўнікальнага выдання – каталога “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы” – распачаліся юбілейныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 130-годдзя паэта.


У сваім выступленні падчас мерапрыемства міністр культуры Павел Латушка сказаў:

– У кожнага народа ёсць песняры, якія сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і акрэсліваюць нацыянальную ідэнтычнасць, даючы духоўныя арыенціры не аднаму пакаленню. Яны прыносяць славу і пашану свайму народу і з цягам часу становяцца яго сімваламі.

Найважнейшым для беларусаў стала імя Янкі Купалы. Сёлета на дзяржаўным узроўні мы адзначаем 130-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Сімвалічна, што мы пачынаем святкаваць юбілей менавіта ў музеі Купалы. “Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы” – першы праект у шэрагу запланаваных на 2012 год мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай знакавай падзеі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2011 года № 487 зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенню на тэрыторыі рэспублікі і за яе межамі культурных акцый з удзелам вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва, творчай і навуковай інтэлігенцыі, стварэнне тэматычных літаратурна-мастацкіх зборнікаў і дакументальна-публіцыстычных праграм па творах Янкі Купалы, правядзенне рэспубліканскага свята паэзіі, выданне факсімільнага асобніка кнігі Янкі Купалы “Шляхам жыцця”, кніг, прысвечаных жыццю і творчасці паэта, у серыях “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” і “Школьная бібліятэка”, добраўпарадкаванне тэрыторый гісторыка-культурных аб’ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю песняра, правядзенне капітальнага рамонту будынка музея Янкі Купалы і стварэнне ў ім новай экспазіцыі. Уладзімір Караткевіч пісаў: “Мы маем шмат каго… І ўсё адно Купала застанецца першай нашай любоўю, нашымі вачыма, нашым сумленнем, нашым вечна жывым сэрцам”.

Ролю Янкі Купалы ў станаўленні беларускай нацыі, мовы і дзяржаўнасці цяжка пераацаніць. Янка Купала далучыў беларускую культуру да сусветнай, дзякуючы яго творчасці нас ведаюць у многіх краінах. Паэзія беларускага песняра перакладзена амаль на 100 замежных моў. Адзін толькі верш “А хто там ідзе?” гучыць на 84 мовах народаў свету.

Нягледзячы на тое, што кожны год няўмольна аддаляе часы, у якіх жыў і тварыў класік, беларусы здолелі захаваць памяць пра паэта і актуалізаваць купалаўскую спадчыну для нашчадкаў.

Адна з найбольш каштоўных калекцый Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы – “Аўтографы Янкі Купалы”. Безумоўна, яна з’яўляецца здабыткам беларускай культуры, але мае і міжнароднае значэнне.

Купала вядомы ў свеце як пачынальнік беларускай класічнай літаратуры, а створаныя ім шэдэўры ўваходзяць у скарбніцу сусветнай спадчыны.

Папулярызацыя музейных прадметаў, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы ў Беларусі і за яе мяжамі, будзе садзейнічаць распаўсюджванню беларускіх нацыянальных каштоўнасцей у міжнароднай інфармацыйнай прасторы, а публікацыя яго рукапісаў захавае іх для будучых пакаленняў. Праект реалізаваны музеем Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА.

Каталог рукапісаў паэта стане значным унёскам у беларускае музеязнаўства і літаратуразнаўства, справу зберажэння Купалаўскай спадчыны.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца беларускай культурай наведваць у гэты год музейныя ўстановы, звязаныя з жыццём і творчасцю песняра, шматлікія мерапрыемствы, якія будуць ладзіцца на працягу года і, нарэшце, – перачытаем Янку Купалу разам!

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам