ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фарбы Венецыі
Аб адкрыцці юбілейнага Года Купалы

Фарбы Венецыі

Фарбы Венецыі
Іншыя навіны

17 студзеня а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Фарбы Венецыі” фотамастака Генадзя Падбароднікава (Масква).


Генадзь Падбароднікаў працуе дырэктарам вытворчасці тэлевізійных праграм у адной з прыватных маскоўскіх тэлекампаній, аднак значную, калі нават не асноўную, частку свайго жыцця прысвячае фатаграфіі і пазнавальнай літаратуры.

Некалькі апошніх гадоў Генадзь Падбароднікаў працуе над ілюстраванай кнігай пра "найсвятлейшую рэспубліку Венецыю".

У экспазіцыю ўвайшлі 42 фатаграфіі, зробленыя авўтарам у перыяд з 2003 па 2011 г.

Выстаўка будзе доўжыцца да 4 сакавіка.

З 18 студзеня ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: 293-28-33, 293-27-67

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам