ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі наведала Нацыянальную бібліятэку Беларусі
“Цікава пачытаць”: кніга “Котёнок Пых и щенок Прыг”

Завітайце на выставу “Калядная палітра”

Завітайце на выставу “Калядная палітра”
Іншыя навіны

18 снежня ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы да навагодніх свят “Калядная палітра”.

Выстава “Калядная палітра” арганізавана сумесна з міжнародным грамадскім аб’яднаннем жывапісцаў, графікаў, скульптараў, мастацтвазнаўцаў і прадстаўнікоў іншых творчых прафесій – “Еўразійская мастацкая садружнасць”. Аб’яднаннем і праваслаўным прыходам храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы (в. Тарасава) быў зладжаны ІІ Міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці. У конкурсе ўзялі ўдзел 460 юных мастакоў – беларусы ўзростам ад 4 да 17 гадоў з усёй краіны. Найлепшыя работы пераможцаў конкурсу, найцудоўнейшыя зімовыя фантазіі ад дзетак з усёй Беларусі прадстаўляе прымеркаваная да навагодніх свят выстава.

У “Каляднай палітры” – традыцыйнае святкаванне Каляд, зімовыя пейзажы, сімвалы навагодніх свят, казачныя сюжэты. Работы аб’яднаны агульнай тэмай – святочная пераднавагодняя зіма. Яна паўстае казачнай, поўнай надзей, усмешак, мар і чакання цудаў. Экспануюцца выкананыя гуашшу і алоўкамі арнаментальныя кампазіцыі, вясёлыя, святочныя і па-зімоваму суровыя, таямнічыя работы. Прадстаўлены выразаныя з паперы сімвалы ўрачыстай зімы і зробленыя ўручную калядныя лялькі.

У цэнтры ўвагі мастакоў – атрыбуты Новага года, калядоўшчыкі і анёлкі, а таксама асабістыя прыдумкі і фантазіі аб звычайных людзях і фантастычных магчымасцях свята. Птушачкі, казачныя персанажы, зімовыя хаткі, елкі, таемныя краявіды, зорныя нябёсы, анёлкі, падзеі Раства, святочныя гулянні, шматлікія снегавікі, снежкі і іншыя зімовыя гульні – мастакі імкнуліся падаваць знаёмыя сюжэты ў індывідуальных манерах або выбіралі незвычайныя вобразы і сітуацыі. Заўважна перспектыўнасць і адметнасць работ, талент, з якім працуюць пачаткоўцы.

Kaliadnaja_palitra-4.jpg

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая, старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Еўразійская мастацкая садружнасць”, куратар конкурсу “Калядная палітра” Ларыса Шахновіч, мастак-педагог, член Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, рэгіянальнай грамадскай арганізацыі  “Творчая садружнасць «Еўразійскі мастацкі саюз»” (Масква) Віктар Данілаў, мастак-педагог, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва (Масква), член Беларускага саюза мастакоў, рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Творчая садружнасць «Еўразійскі мастацкі саюз»” (Масква) Леанід Гоманаў, мастак, член арт-студыі “АКВАВІР”, адзначана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За вялікі ўнёсак у выхаванне творчай моладзі”, член журы ІІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай творчасці Гунефа Мацюшэнкава, мастак-педагог, член Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Еўразійская мастацкая садружнасць”, сакуратар ІІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай творчасці “Калядная палітра” Юлія Коба.

Напярэдадні навагодніх свят цеплыня, стараннасць, майстэрства юных творцаў-канкурсантаў “Каляднай палітры” дораць свята, радасць і прыемнае прадчуванне цуду супрацоўнікам і наведвальнікам бібліятэкі.


Выстава будзе працаваць у галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) да 28 студзеня 2024 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам