ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Цуды з паперы
Кансервацыя антыкварнай купюры ўзору 1912 года

У бібліятэцы заззялі “жамчужыны” Усходу

У бібліятэцы заззялі “жамчужыны” Усходу
Іншыя навіны

13 лютага ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы традыцыйнага кітайскага і карэйскага мастацтва “Жамчужыны Усходу”, прымеркаванай да святкавання Новага года па ўсходнім календары.

У 2024 годзе гэта свята ў Кітаі і Карэі адзначаецца з 10 па 24 лютага. Маштабны праект закліканы пазнаёміць беларускіх гледачоў і гасцей сталіцы з усходняй культурай, яе традыцыямі і своеасаблівасцю.

У экспазіцыі – традыцыйнае кітайскае і карэйскае мастацтва: кітайскі жывапіс гунбі, карэйскі жывапіс мінхва, а таксама магуфа, се-і і мастацтва каліграфіі. Розныя тэхнікі, напоўненыя складанай сімвалічнай глыбіні і карпатлівых прыёмаў, маюць шмат агульнага. Адухоўленасць і натуральнасць работ, цэласнасць і шматузроўневасць ліній, лаканічнасць і яснасць кампазіцыі, вытанчаная мова вобразаў ткуць бясконцасць маляўнічай гармоніі.

Zamchuzyny_Uschodu-4.jpg

Жывапіс гунбі (“дакладны пэндзаль”) прадугледжвае значныя прафесійныя навыкі, быў даступны толькі прыдворным мастакам-прафесіяналам. Мінхва – жывапіс мастакоў-аматараў, літаратараў, “дробнай” карэйскай шляхты, значна лягчэй у выкананні. Каліграфія – вытанчаная форма жывапісу, аснова адукаванасці і заможнасці ва ўсходняй традыцыі. Се-і (“свабодны пэндзаль”) – жывапіс паэтаў і філосафаў. Магуфа (“бескасцёвая”) – тэхніка, якая спалучае ў сабе асаблівасці двух стыляў: гунбі і се-і.

Асаблівае месца ў экспазіцыі займае серыя “8 дабрачыннасцей”. Традыцыя дэкаратыўна-стылізаванага малюнка кітайскіх іерогліфаў прадугледжвае дапаўненне іх выявай раслін, птушак, жывёл, рыб, міфічных істот. Такія кампазіцыі – мунчада – змяшчаюць іерогліфы і вобразы, звязаныя з асноўнымі канфуцыянскімі дабрачыннасцямі, фундаментальнымі маральна-этычнымі прынцыпамі.

Zamchuzyny_Uschodu-5.jpg

“Жамчужыны Усходу” – гэта старажытная мудрасць, застылая ў вобразах традыцыйнага жывапісу, увасобленая ў вытанчаных метафарычных мастацкіх вобразах. Аб Усходнім мастацтве кажуць, што яго трэба ўмець “чытаць”.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая, дырэктар Інстытута Канфуцыя ў МДЛУ Таццяна Дзям’яненка, выкладчык кітайскай мовы і каліграфіі Інстытута Канфуцыя ў МДЛУ Юй Вэй, намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Леанід Бацяноўскі, член савета грамадскай арганізацыі “Асацыяцыя беларускіх карэйцаў” Валянціна Андрэева, член маскоўскага клуба аматараў кітайскага жывапісу гунбі, выкладчык курса кітайскага жывапісу гунбі навукова-адукацыйнага цэнтра “Яацянь” Наталля Клепікава.

Праект – вынік сумеснай працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, Інстытута Канфуцыя ў МДЛУ і Маскоўскага клуба аматараў кітайскага жывапісу.

Zamchuzyny_Uschodu-6.jpg


Выстава будзе працаваць да 14 мая.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам