ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Караткевіча
Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier

Арт-крок – 2010

Арт-крок – 2010
Іншыя Навіны

23 лістапада ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў.

Выстаўка праходзіць у рамках праекта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Зямля пад белымі крыламі”, які распачаўся 3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Больш за 100 работ, выкананых за апошні год, гледачам прадставілі акварэлісты, жывапісцы, майстры графікі і фотамастацтва. Сярод іх вядомыя мастакі, імёны якіх ужо добра знаёмыя беларускаму гледачу, а таксама тыя, хто толькі пачынае свой творчы шлях.

Адкрыў выстаўку куратар праекта, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Фёдар Ястраб.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна, мастачка Марта Шматава, мастак-жывапісец, член Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Рыгор Несцераў.

Музычнай творчасцю гасцей вернісажу парадаваў дуэт скрыпачоў “Дольчэ Віта”. Меладычнасць скрыпкі і неверагоднае гучанне пілы прынеслі сапраўднае задавальненне знаўцам музыкі.

Выстаўка размяшчаецца ў трох галерэях Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (“Лабірынт”, “Атрыум” і “Ракурс”) і будзе доўжыцца да 15 студзеня 2011 г.

Навіны

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Танкіст-ас

20 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Вітольду Міхайлавічу Гінтаўту (1922–1987) прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнога Савета СССР ад 24 красавіка 1944 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам