У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронных рэсурсаў выдавецтва Elsevier.
Encyclopedia of Language and Linguistics (Second Edition) – другое выданне папулярнай Энцыклапедыі мовы і лінгвістыкі, якое ўтрымлівае каля 7 500 000 слоў, 3 000 артыкулаў, 1 500 графікаў і дыяграм. Рэсурс дапоўнены аўдыя- і відэаматэрыяламі, 700 біяграфічнымі запісамі, 200 моўнымі картамі, а таксама гласарыем, які ўключае каля 3 500 дэфініый.
4 прадметныя калекцыі часопісаў па сацыяльных і гуманітарных навуках:
- Business, Management & Accounting;
- Economics, Econometrics & Finance;
- Decision Sciences;
- Social Science.
Доступ адкрыты па 22 снежня 2010 г.