ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Цікава пачытаць”: кніга “Папа, мама, бабушка, восемь детей и грузовик”
Электронная інфармацыя для вышэйшай адукацыі

З добрым набыткам

З добрым набыткам
Іншыя навіны

Да 110-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Леаніда Януаравіча Прокшы (1912–1994) у зале беларускай літаратуры (пам. 205) з 1 красавіка па 17 мая праходзіць выстаўка “З добрым набыткам”.

Адметнае месца сярод беларускіх пісьменнікаў належыць Леаніду Прокшу, які плённа працаваў у жанры сатырычнай і гумарыстычнай прозы.

Пісаў Л. Прокша на беларускай, рускай і польскай мовах. Працаваў у розных празаічных жанрах, імкнуўся да адкрыцця новых творчых гарызонтаў. Вастрынёй гумару вызначаюцца яго памфлеты, фельетоны, апавяданні, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі. Пісьменнік у сваёй творчасці адгукаўся на самыя надзённыя праблемы жыцця, звяртаўся да актуальных сацыяльных тэм, выкрываў маральныя заганы людзей, уздымаў праблемы агульначалавечых каштоўнасцей, норм і правіл грамадства. Апісаныя сатырыкам гісторыі вызначаюцца цікавасцю, запамінальнасцю, рэалістычнасцю характараў герояў, падрабязнасцю бытавых дэталяў.

Літаратурная спадчына Л. Прокшы ў экспазіцыі прадстаўлена зборнікам апавяданняў і нарысаў “Источник красоты”, кнігамі гумарыстычных апавяданняў і памфлетаў “Каб жылося-вялося”, “Кантроль сумлення”, “Не ў тым поездзе”, “Самадзейнасць у ліфце”, “Зося смяецца”, аповесцю “Ці варта было жаніцца”, раманамі “Пакуль жывеш на свеце…”, “Туника Несса”, “Урок любві і нянавісці”, кнігамі публіцыстыкі “По обе стороны океана”, “Туман развеецца”, а таксама творамі для дзяцей (аповесцямі “Мальчик в больших башмаках”, “Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі”, “Стрэлы над ярам”) і інш.

Дапаўняюць выстаўку творы пісьменніка, апублікаваныя на старонках перыядычных выданняў і ў калектыўных зборніках, матэрыялы пра жыццё і творчасць празаіка.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

13–19 мая 1944 года. 16 тыдняў да Вызвалення

14 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Вакальна-інструментальныя жанры ў творчасці беларускіх кампазітараў

13 Май 2024

8 мая ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў адбылася завяршальная лекцыя з цыкла “Творы сучасных беларускіх кампазітараў у кантэксце гісторыі еўрапейскай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння”

10 Май 2024

16–17 мая ў Мінску адбудуцца ХХХ Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Духоўная і свецкая адукацыя: гісторыя і перспектывы ўзаемадзеяння (да 20-годдзя Інстытута тэалогіі БДУ)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

8 Май 2024

7 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам