ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
З добрым набыткам
Кніжнікава пра галоўную кніжніцу

Электронная інфармацыя для вышэйшай адукацыі

Электронная інфармацыя для вышэйшай адукацыі
Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала НББ працягвае працу па прадстаўленні магчымасцей выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў ва ўніверсітэтах і каледжах нашай краіны.

30 сакавіка прайшоў анлайн-семінар, у якім узялі ўдзел выкладчыкі ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Іх увазе быў прадстаўлены агляд магчымасцей платформы Znanium для арганізацыі вучэбнай і навуковай працы выкладчыкаў: алгарытмы пошуку вучэбнай і навуковай літаратуры, праца з адукацыйнымі сэрвісамі, выкарыстанне Discovery Znanium у вучэбнай і навуковай рабоце, арганізацыя навукова-даследчай працы выкладчыкаў у сеткавых часопісах.

Доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы Znanium адкрыты для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і зацікаўленых бібліятэк – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале.

Віртуальная чытальная зала запрашае да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам