ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Купалаў кут
Дзіцячы пакой праводзіць творчыя заняткі

Сучасная Беларусь

Сучасная Беларусь
Іншыя Навіны

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) у Нацыянальнай бібліятэцы (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Сучасная Беларусь” .


У прапанаваную экспазіцыю ўключаны выданні, якія расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, сучасны стан развіцця краіны, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі. На выстаўцы знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны. Чытачы і наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з самымі новымі кнігамі беларускіх выдавецтваў, якія пабачылі свет у апошнія тры гады.

Структура выстаўкі выглядае наступным чынам:

  • раздзел “Краіна Беларусь”, які ўключае выданні па гісторыі краіны, грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру пра сучасны стан рэспублікі і шляхі яе далейшага развіцця;
  • раздзел “Вобразы мілыя роднага краю” прысвечаны запаведным куточкам Беларусі, прыгажосці і багаццю яе прыроды, ахове навакольнага асяроддзя; тут прадстаўлены звесткі пра нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі;
  • у заключнай частцы экспазіцыі “Сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі” дэманструюцца кнігі пра культурна-гістарычную спадчыну, помнікі культавай архітэктуры, выдатныя мясціны нашай краіны; энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты, якія ствараюць яе прывабны імідж.

Выстаўка пазнавальная і актуальная для тых, хто цікавіцца развіццём і сучасным станам Беларусі, і разлічана на шырокую аўдыторыю.

Экспазіцыя адкрыта з 24 чэрвеня да 31 жніўня 2011 г.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

   

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам