ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Класікі загучаць на хіндзі
Сучасная Беларусь

Купалаў кут

Купалаў кут
Іншыя навіны

З 28 чэрвеня па 9 ліпеня пройдуць традыцыйныя Купалаўскія дні, што ладзяцца ўжо цягам многіх гадоў Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.


Як паведаміла вучоны сакратар установы Ала Дражына, мерапрыемства распачнецца 28 чэрвеня з “Жальбінаў” – ускладання кветак да помніка Песняру на Вайсковых могілках. Там жа пройдзе літаратурны мітынг, у якім возьмуць удзел беларускія пісьменнікі, прадстаўнікі выдавецтваў і ўсе жадаючыя.

6 ліпеня ў самім музеі адбудзецца прэзентацыя выставачнага праекта “Дзеці Дона малююць Беларусь”. У той жа дзень ва ўстанове будзе зладжаны маладзёжны праект “Купальская ноч у Купалавым доме”. У рамках мерапрыемства адбудуцца майстар-класы па выцінанцы, традыцыйных танцах, а таксама спяванне купальскіх песень з паказам элементаў традыцыйнага абраду ды выкананне твораў класікаў у інтэрпрэтацыі вядомых беларускіх сталых і маладых бардаў.

А кульмінацыяй Купалаўскіх дзён стане традыцыйнае Свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адной думкаю аб шчасці Беларусі...”, што адбудзецца ў Вязынцы. У ім запланаваны ўдзел членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, шматлікіх творчых калектываў Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, а таксама выступленні пераможцаў адзінага на Беларусі конкурсу аўтарскай беларускамоўнай песні “Купалаўскія вакацыі” ды іншыя цікавыя мерапрыемствы.

Крыніца: Газета "Культура"

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам