ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сучасная Беларусь
Абпаленая памяць вёсак

Дзіцячы пакой праводзіць творчыя заняткі

Дзіцячы пакой праводзіць творчыя заняткі
Іншыя навіны

29 чэрвеня дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых на творчыя заняткі “Мой горад” з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.


На занятках маленькія ўдзельнікі змогуць самастойна вырабіць макет горада сваёй мары. Для ўвасаблення задумкі ім спатрэбяцца кардон, пластылін, фарбы і розныя прыродныя матэрыялы. Разнастайнасць мастацкіх сродкаў дазволіць ім паэксперыментаваць, дасць прастор для фантазіі, дапаможа рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.

Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.

Кантактны тэлефон: (375-17) 293-25-34.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам