ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”
Да роднага слова з маленства

След на зямлі

След на зямлі
Іншыя навіны

З 8 па 25 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) дэманструецца юбілейная выстаўка “След на зямлі”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста Аляксея Нічыпаравіча Карпюка.


Заслужаны работнік культуры (1980), лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1986) Аляксей Карпюк – каларытная постаць айчыннай літаратуры, чалавек незвычайнай біяграфіі, які перажыў і прайшоў усё, што лёс наканаваў яго пакаленню. У літаратуру ён прыйшоў асобай загартаванай: за плячыма быў вялікі жыццёвы вопыт. Стаў пісьменнікам, чыя творчасць народжана жыццём: яго творы багатыя на рэальныя сітуацыі, падзеі і факты.

У экспазіцыі шырока прадстаўлена літаратурная спадчына А.Н. Карпюка, якую складаюць двухтомныя зборы твораў (1980 і 1991), зборнікі аповесцей і апавяданняў “Дзве сасны” (1958), “Свежая рыба” (1978), “Партрэт” (1983), кнігі нарысаў “Мая Гродзеншчына” (1960), “След на зямлі”(1972), аповесці “Данута” (1960), ”Пушчанская адысея” (1964), “Белая дама” (1992), раман-быль “Вершалінскі рай” (1974), сацыяльна-псіхалагічны раман “Карані” (1988), кніга эсэ, апавяданняў, дзённікаў “Развітанне з ілюзіямі” (2008). З гэтымі і іншымі кнігамі знаёміць першы блок выстаўкі “Пясняр роднага краю”.

У раздзел “Праўдзіваю мовай жыцця” ўвайшлі творы аўтара, надрукаваныя ў калектыўных зборніках і перыядычных выданнях, у тым ліку публікацыя першай аповесці “У адным інстытуце” (1953).

Літаратурная спадчына Аляксея Карпюка, перакладзеная на іншыя мовы, складае асобны раздзел экспазіцыі “Адкрытасць і шчырасць”.

Яшчэ адна частка выстаўкі цалкам прысвечана асобе пісьменніка. У ёй сабраны матэрыялы пра жыццёвы шлях Аляксея Карпюка, прадстаўлены працы такіх даследчыкаў яго творчасці, як В. Каваленка, С. Андраюк, П. Дзюбайла, У. Калеснік і інш.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам