ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Як краязнаўцы адкрываюць віртуальную прастору і сацыяльныя сеткі
Кругі быцця

Парыў да святла

Парыў да святла
Іншыя навіны

З 4 студзеня па 28 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстава “Парыў да святла”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння кампазітара Аляксандра Мікалаевіча Скрабіна.

Сярод імёнаў рускіх кампазітараў імя Аляксандра Скрабіна стаіць асобна. Яго творчы шлях быў параўнальна нядоўгім, але надзвычай яркім і пакінуў глыбокі след у мастацтве XIX – пачатку XX стагоддзя.

Скрабін быў кампазітарам-эксперыментатарам. Менавіта ён першым загаварыў аб стварэнні колерамузычных твораў. Злучыўшы музыку і святло, у 1910 годзе ён напісаў паэму “Праметэй”, для выканання якой неабходны былі аркестр, хор, арган, фартэпіяна і спецыяльны светлавы апарат. Апошняму адводзілася адмысловая роля – прайграць партыю святла “Luce”, у якой звычайнымі нотамі былі запісаны ўмоўныя абазначэння кветак. У творчых планах кампазітара было і стварэнне велічнага спектакля, дзе, акрамя музыкі і колеру, прысутнічалі б пахі, фарбы і нават архітэктура. На жаль, увасобіць усе задумы ён не паспеў, але нават тое, што зроблена, ставіць А. Скрабіна ў адзін шэраг з выбітнымі рэфарматарамі мастацтва.

Адным з галоўных прыярытэтаў кампазітара была фартэпіянная музыка: ім напісаны фартэпіянны канцэрт, дзесяць санат, дваццаць паэм, прэлюдыі, эцюды, мазуркі і экспромты. Увазе наведвальнікаў у экспазіцыі прадстаўлены большасць з гэтых твораў, а таксама лісты і ўспаміны пра кампазітара.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам