ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка жывапісу “Я адчуваю цябе”
Гімн мужнасці

Гімн мужнасці

Гімн мужнасці
Іншыя Навіны

З 18 лютага па 3 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка “Гімн мужнасці”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.


Дзень абаронцы Айчыны, або па-старому Дзень Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога флота, быў спрадвечна савецкім святам, якое адзначалася на дзяржаўным узроўні. Гісторыя свята налічвае ўжо каля 100 гадоў і бярэ свой пачатак у 1918 годзе, калі 23 лютага сталі святкаваць як дзень нараджэння Чырвонай Арміі.

Для сучаснага чалавека гэтае свята – дзень памяці ўсіх воінаў, якія баранілі краіну ва ўсе часы. Гэта ўсенароднае свята, калі ўшаноўваюць тых, хто служыў і служыць ва Узброеных Сілах, і тых, хто яшчэ толькі рыхтуецца выканаць свой абавязак перад Айчынай.

На тэматычнай кніжнай выстаўцы “Гімн мужнасці” прадстаўлена больш за 150 дакументаў пра ваеннае майстэрства, віды ўзбраення, гісторыю і сучасны стан Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлены выданні, падрыхтаваныя Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь: кніга “Вооруженные Силы Республики Беларусь: 90 лет на страже Отечества”; электроннае выданне “Вооруженные Силы Республики Беларусь: новейшая история белорусской армии” на 12-ці дысках; паэтычны зборнік “Мы храним тебя, Беларусь!”; часопіс “Армия” і яго літаратурна-мастацки дадатак “Армия и культура”.

Таксама на выстаўцы экспануецца шэраг даведачна-інфармацыйных выданняў ваеннай тэматыкі: энцыклапедычны слоўнік “Военное дело” Ф. А. Бракгаўза і І. А. Ефрона, у якім гэтая тэма асвятляецца з глыбокай старажытнасці да XX ст., і рэпрынтнае шматтомнае выданне “Военная энциклопедия” 1911 г., выпушчанае знакамітай пецярбургскай друкарняй “Товарищество И. Д. Сытина”, сучасныя ваенныя энцыклапедычныя і тлумачальныя слоўнікі, а таксама навукова-папулярнае выданне “История войн” пра развіццё ваеннага майстэрства ад антычнасці да ХХІ ст.

Гэтыя і многія іншыя выданні дадуць чытачам максімальна дакладную інфармацыю пра гісторыю і сучасныя пераўтварэнні беларускай арміі, будуць спрыяць ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, паслужаць умацаванню незалежнасці, магутнасці і росквіту нашай Радзімы.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам