ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Людзям – шчодрасць сэрца
Гімн мужнасці

Выстаўка жывапісу “Я адчуваю цябе”

Выстаўка жывапісу “Я адчуваю цябе”
Іншыя навіны

17 лютага ў галерэі “Панарама” ў рамках Года Украіны ў Рэспубліцы Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі ўкраінскай мастачкі Наталлі Палішчук “Я адчуваю цябе”.


Арганізатары выстаўкі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Львоўскае аддзяленне Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны, Міжнародная Кірыла-Мяфодзіеўская акадэмія славянскай асветы.

Жывапіс Наталлі Палішчк – гэта дынамічны сплаў фарбаў і формаў, аголенасць пачуццяў. Асаблівасцю яе палотнаў з’яўляецца наяўнасць экспрэсіяністычных тэндэнцый, якія выяўляюцца праз сукупнасць нібы выпадковых мазкоў, арганізаваных у маляўнічую прастору, якія нараджаюць зразумелыя і блізкія сучаснаму гледачу вобразы.

Адкрылі вернісаж дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Раман Бязсмертны. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел куратар праекта, загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб; старшыня беларускага аддзялення Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы Любоў Шумская; прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, дыпламатычнага корпуса, творчай інтэлігенцыі Украіны і Беларусі. Маладая і таленавітая ўкраінская мастачка Наталля Палішчук падзякавала арганізатарам выстаўкі за дапамогу і падтрымку і падарыла спадару Матульскаму і спадару Бязсмертнаму свае работы.

Выстаўка будзе доўжыцца да 9 сакавіка ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). Уваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам