ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гімн мужнасці
Майстэрства жыць разам: як дамаўляцца з блізкімі людзьмі?

Гімн мужнасці

Гімн мужнасці
Іншыя навіны

З 18 лютага па 3 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка “Гімн мужнасці”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.


На тэматычнай кніжнай выстаўцы “Гімн мужнасці” прадстаўлена больш за 100 дакументаў пра ваеннае майстэрства, віды ўзбраення, гісторыю і сучасны стан Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Ганаровае месца ў экспазіцыі займаюць падшыўкі газеты Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь “Белорусская военная газета”. Сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня выпуску першага нумара гэтага друкаванага выдання, заснаванага 22 чэрвеня 1921 года. Аснову зместу газеты складае інфармацыя пра жыццё краіны, пра ход рэфармавання Узброеных Сіл, перспектывы развіцця ваенна-прамысловага комплексу. За ўсе гады выдання ў рэдакцыі працавалі такія вядомыя пісьменнікі, як Аляксей Суркоў, Вадзім Кажэўнікаў, Яўген Вараб’ёў, Міхась Лынькоў, мастак Арэст Вярэйскі. З 1942 года і да канца вайны на старонках газеты публікавалася паэма Аляксандра Твардоўскага “Василий Теркин”. Рэдакцыйнаму калектыву ўручаны Баявы Чырвоны Сцяг, газета ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі.

Асобным блокам у экспазіцыі прадстаўлены шэраг даведачна-інфармацыйных выданняў ваеннай тэматыкі: энцыклапедычны слоўнік “Военное дело” Ф. А. Бракгаўза і І. А. Ефрона, у якім гэтая тэма асвятляецца з глыбокай старажытнасці да XX ст., і рэпрынтнае шматтомнае выданне “Военная энциклопедия” 1911 г., выпушчанае знакамітай пецярбургскай друкарняй “Товарищество И. Д. Сытина”, сучасныя ваенныя энцыклапедычныя і тлумачальныя слоўнікі, а таксама навукова-папулярнае выданне “История войн” пра развіццё ваеннага майстэрства ад антычнасці да ХХІ ст.

У экспазіцыі таксама прадстаўлены выданні, падрыхтаваныя Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь: кніга “Вооруженные Силы Республики Беларусь: 90 лет на страже Отечества”; электроннае выданне “Вооруженные Силы Республики Беларусь: новейшая история белорусской армии” на 12-ці дысках; паэтычны зборнік “Мы храним тебя, Беларусь!”; часопіс “Армия” і яго літаратурна-мастацки дадатак “Армия и культура”.

Гэтыя і многія іншыя выданні дадуць чытачам максімальна дакладную інфармацыю пра гісторыю і сучасныя пераўтварэнні беларускай арміі, будуць спрыяць ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, паслужаць умацаванню незалежнасці, магутнасці і росквіту нашай Радзімы.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

           
                 
           

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам