ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
На мове любові, пяшчот, калыханак
Трываласць жыццёвай пазіцыі

Дзякуй Вам, Настаўнік!

Дзякуй Вам, Настаўнік!
Іншыя навіны

З 2 кастрычніка па 4 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Дзякуй Вам, Настаўнік!”, прысвечаная Сусветнаму дню настаўніка.


Гэты Дзень быў заснаваны ЮНЕСКА ў 1994 годзе і штогод адзначаецца 5 кастрычніка ў больш за 100 краінах.

Гістарычнай перадумовай для заснавання Дня настаўніка стала Спецыяльная міжурадавая канферэнцыя аб статусе настаўнікаў, якая адбылася 5 кастрычніка 1966 года ў Парыжы. На ёй прадстаўнікамі ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы быў падпісаны дакумент “Рэкамендацыі, якія датычацца статуса настаўнікаў”.

У Рэкамендацыях замацаваны правы і абавязкі настаўнікаў і міжнародныя нормы, якія датычацца іх падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі, прыёму на працу, умоў працы і працэсу вучобы. Гэты важны дакумент змяшчае таксама рэкамендацыі па ўдзеле настаўнікаў у прыняцці рашэнняў у галіне адукацыі шляхам кансультацый і перагавораў з асобамі, адказнымі за распрацоўку адукацыйнай палітыкі.

Настаўнік – гэта не толькі чалавек, які дае веды, але яшчэ і носьбіт духоўнасці і маральнага пачатку. Настаўнікі выконваюць асаблівую грамадзянскую місію – выхаванне маладога пакалення. Іх веды і вопыт, пераемнасць традыцый і наватарства ляжаць у аснове кожнай школы. Настаўнікі аказваюць вялікі ўплыў на цікавасць дзіцяці да вучобы і на сам працэс навучання. Яны дапамагаюць вучням развіваць крытычнае мысленне, прывіваюць навыкі калектыўнай працы, вучаць сінтэзаваць інфармацыю з розных крыніц, абдумана падыходзіць да праблем і прымаць узважаныя рашэнні.

Сусветны дзень настаўніка – гэта падстава выказаць падзяку настаўнікам, ацаніць іх працу і дапамагчы ім удасканальвацца. Гэта таксама выдатная магчымасць звярнуць увагу на праблемы настаўнікаў і паспрабаваць знайсці ім рашэнне. Бо як ні дзіўна, у некаторых кутках свету гэтая найважнейшая прафесія не знаходзіць належнай павагі. Адной з задач Дня настаўніка з’яўляецца забеспячэнне годнага становішча прадстаўнікоў гэтай прафесіі і прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці вярнуць прафесіі настаўніка заслужаную павагу, прызнаць вырашальную ролю настаўніка ў пабудове будучыні грамадства, у аснове якога ляжаць устойлівае развіццё, мір, дэмакратыя, правы чалавека і роўнасць.

У Беларусі Дзень настаўніка адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Гэтае свята абазначана ва Указе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”.

Гэта самае прыгожае і добрае прафесійнае свята, калі настаўнікі прымаюць віншаванні ад вучняў, сённяшніх і былых, а таксама ад іх бацькоў. У гэты дзень па ўсёй краіне ў школах праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Для настаўнікаў ладзяцца святочныя канцэрты і вясёлыя выступленні. Вучні дораць сваім настаўнікам цукеркі і кветкі. Да гэтага дня дзеці спецыяльна рыхтуюць маляўнічыя насценгазеты. У гэты дзень таксама існуе традыцыя ў многіх школах праводзіць Дзень самакіравання, калі самі вучні вядуць урокі, а настаўнікі маюць магчымасць "адпачыць".

Выстаўка складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Настаўнік і яго роля ў адукацыі і ўстойлівым развіцці.
  • Рэформа адукацыі і сусветная палітыка ў сферы падрыхтоўкі педагагічных кадраў.
  • Адукацыя ў эпоху глабалізацыі.
  • Дзейнасць міжнародных арганізацый у сферы адукацыі.
  • Дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і падрыхтоўкі педагагічных кадраў Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы. Вялікую частку выстаўкі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, МАП) на англійскай, рускай і французскай мовах.

Выстаўка адрасуецца вучоным і спецыялістам у галіне адукацыі, выкладчыкам ВНУ, сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў і агульнаадукацыйных школ, аспірантам, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі праблемамі развіцця адукацыі.

Карысныя спасылкі

Асноўныя дакументы

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам