ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гарады і лабірынты Власта
Дзякуй Вам, Настаўнік!

На мове любові, пяшчот, калыханак

На мове любові, пяшчот, калыханак
Іншыя навіны

З 2 па 31 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “На мове любові, пяшчот, калыханак”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы Эдзі Агняцвет (1913–2000).


Канкрэтнасць і глыбіня думкі, мастацкая дасканаласць, лірызм, вобразнасць, багацце выяўленчых сродкаў, уменне сказаць проста і даходліва пра самае сур’ёзнае, надаць твору дынамічны, інтрыгуючы сюжэт – гэта тыя асноўныя рысы таленту Эдзі Агняцвет (сапр. Каган Эдзі Сямёнаўны), якія яна набыла за многія гады літаратурнай працы. Яна аднолькава яскрава і плённа праявіла сябе ў паэзіі як для дарослых, так і для дзяцей. У 1986 г. за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей “На двары алімпіяда” (1984) паэтэса была ўзнагароджана Міжнародным ганаровым дыпломам імя Г.Х. Андэрсена. Яе імя разам з іншымі занесена ў Кнігу Гонару.

Экспазіцыя пазнаёміць наведвальнікаў з выбранымі творамі Э. Агняцвет, зборнікамі паэзіі “Маё пакаленне” (1935), “Край мой родны” (1945), “Спадзяванне калыханак” (1983), “Закаханым” (1986), “І смутак, і святло” (1996), паэмай “На беразе Волгі” (1940), кнігамі паэзіі для дзяцей “Доктар Смех” (1977), “Хто пачынае дзень?” (1982), “Буду настаўнікам” (1990), “Хай часцей смяюцца дзеці” (1997), “Пад сінім небасхілам” (1999), кнігай для чытання ў 4-м класе “Роднае слова” (у суаўт. з Я. Івашуціч, 1995) і інш.

Эдзі Агняцвет адкрыла беларускаму чытачу многія цікавыя старонкі паэзіі іншых народаў – французскай, украінскай, узбекскай, літоўскай... На выстаўцы можна ўбачыць зборнік перакладаў “З французскай і бельгійскай паэзіі” (1993), кнігі П.Ж. Беранжэ “Выбраныя песні” (1960), А. Экзюперы “Маленькі прынц” (1969), Г. Апалінэра “Зямны акіян” (1973), П. Элюара “З табою” (1980), Зульфіі “Такое сэрца ў мяне” (у суаўт. з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса “Сабака з рагаткай” (1976), Г. Сулейманавай “Сорак косак” (1982), М. Джаліля “Я гляджу на зоры”(1985) і інш. Пазнаёміцца можна і з творамі паэтэсы, перакладзенымі на іншыя мовы свету.

Асобным раздзелам прадстаўлены зборнікі песень на словы Э. Агняцвет. Кампазітары М. Аладаў, У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, Г. Вагнер, Я. Глебаў, Э. Зарыцкі, І. Лучанок і іншыя далі новае жыццё многім вершаваным творам паэтэсы.

Завяршаюць экспазіцыю матэрыялы пра жыццё і творчасць Эдзі Агняцвет.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам