ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Святкуем Дзень ведаў
Дзівосныя дарогі ў краіну ведаў

Буквіца-ініцыял

Буквіца-ініцыял
Іншыя Навіны

З 1 верасня ў музеі кнігі арганізавана выстаўка “Буквіца-ініцыял”, прымеркаваная да Дня ведаў.


На працягу стагоддзяў майстры імкнуліся адмыслова аздобіць вялікія літары кніжных тэкстаў. Карысталіся рознакаляровымі фарбамі з прыродных матэрыялаў, часам нават ненатуральным золатам. Кожная літара з’яўлялася творам мастацтва і ніколі не паўтаралася. Такую адметна ўпрыгожаную вялікую літару ў пачатку тэксту называюць буквіца (ад слав. “буква”) або ініцыял (ад лац. initialis “пачатковы”).

На выстаўцы экспануюцца рукапісы XVI–XІX стст. кірылічнага і лацінскага пісьма, у тым ліку беларускага паходжання, пеўчыя зборнікі старавераў XVII–XIX стст. і старадрукі першай паловы XV ст. (інкунабулы) з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія дэманструюць разнастайныя стылі і спосабы рукапіснага афармлення вялікіх літар.

Экспанаты даюць дакладнае ўяўленне пра гістарычнае развіццё і ўдасканаленне мастацтва афармлення буквіц-ініцыялаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 22.

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам