ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў XXI Дні беларускага пісьменства
Буквіца-ініцыял

Святкуем Дзень ведаў

Святкуем Дзень ведаў
Іншыя навіны

1 верасня ў бібліятэцы ў рамках святкавання Дня ведаў прайшоў першы ўрок “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Я – мінчанін” для вучняў 6-га класа гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска.


Па добрай традыцыі кожны год у Дзень ведаў галоўная бібліятэка краіны адчыняе дзверы для маленькіх грамадзян Беларусі.

Віншаванні з першым вучэбным днём і цёплыя пажаданні шасцікласнікі атрымалі ад класнага кіраўніка Любові Сцяшко, дырэктара гімназіі Наталлі Бушной, кіраўніка справамі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска Уладзіміра Шчэрбы.

Першы ўрок прайшоў форме вуснага часопіса, старонкі якога “Людзі зямлі беларускай”, “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”, “Зямля мая – зялёны дом”, “Праца – падмурак духоўнасці”, “Салдаты Перамогі” склалі візітную картку Рэспублікі Беларусь.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі гісторыі сваёй краіны і роднага горада, пранікліва чыталі пісьмы салдатам Вялікай Айчыннай вайны, якія напісалі самі з падзякай за перамогу і сённяшняе мірнае жыццё.

Завяршыліся першыя заняткі ўрачыстым запускам паветраных шароў у неба.

У рамках мерапрыемства вучняў чакала экскурсія, пад час якой дзеці пазнаёміліся з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, мастацкім афармленнем яе інтэр’ераў.

Таксама маленькія госці азнаёміліся з экспазіцыяй музея кнігі, зрабілі памятныя здымкі з выданнямі Францыска Скарыны і сталі першымі наведвальнікамі новай выстаўкі “Буквіца-ініцыял”, прымеркаванай да Дня ведаў.

Сяброўская атмасфера незвычайнага першага ўрока ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі надоўга застанецца ў памяці дзяцей, а любоў да Радзімы, роднага горада, гонар за нашу краіну будуць для іх не толькі словамі.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам