ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Буквіца-ініцыял
Статут ВКЛ як помнік прававой культуры беларускага народа

Дзівосныя дарогі ў краіну ведаў

Дзівосныя дарогі ў краіну ведаў
Іншыя Навіны

З 1 верасня па 31 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць выстаўка “Дзівосныя дарогі ў краіну ведаў”, прымеркаваная да Дня ведаў (1 верасня).


Гэта выдатнае восеньскае свята прыходзіць літаральна ў кожны дом. Яго з нецярпеннем чакаюць першакласнікі, для якіх школьны званок празвініць упершыню і пачнецца новае жыццё, поўнае адкрыццяў і займальных падзей. Тыя, хто ідзе на заняткі не ў першы раз, адчуваюць хваляванне перад пачаткам новага вучнёўскага або студэнцкага жыцця ў чаканні сустрэчы з аднакласнікамі і любімымі выкладчыкамі. Для педагогаў Дзень ведаў не проста свята – гэта новы этап у карпатлівай, сур’ёзнай працы, ад якой залежыць наша будучыня.

Поспех і шчасце дзіцяці шмат у чым вызначаецца яго здольнасцю вучыцца. Менавіта ў малодшым школьным узросце актыўна ўдасканальваюцца працэсы і якасці, неабходныя для разумовай і творчай дзейнасці. Ці існуюць прыёмы, якія дапамагаюць дзецям вучыцца? Адказы на гэта пытанне апублікаваны на старонках часопісаў “Пачатковая школа”, “Пралеска”, “Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа”.

Калі ў пачатку шляху дзяцей накіроўваюць бацькі і педагогі, то ўжо ў сярэдняй школе ўсё большае значэнне набываюць навыкі самаадукацыі. Парады па эфектыўным засваенні вучэбнага матэрыялу, нетрывіяльным і паспяховым рашэнні задач, якія ўстаюць перад старшакласнікамі, наведвальнікі выстаўкі могуць знайсці ў публікацыях часопісаў “Біялогія і хімія”, “Матэматыка”, “Фізіка”, “Геаграфія”, “Информатика в школе”, “Иностранные языки в школе” і інш.

Цікавымі для бацькоў, чые дзеці ідуць у школу, стануць практычныя парады з газет “Аргументы и факты”, “Комсомольская правда в Белоруссии” і інш.

Усяго экспазіцыя змяшчае каля 40 перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Спіс літаратуры

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам