ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Дэбют” для пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў
Музею кнігі – 15 гадоў. Частка 5

“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка

“Бібліятэка Максіма”: рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка
Іншыя навіны

7 снежня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі напярэдадні 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё выставы “Бібліятэка Максіма”.

Надзелены рэдкім, незвычайным талентам, Максім Багдановіч стаў вядомым не толькі як арыгінальны і непаўторны мастак слова, паэт-наватар, але і як цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, глыбокі гісторык і тэарэтык літаратуры, пісьменнік-публіціст і празаік. Таксама ён быў вядомым кнігалюбам, сістэматычна вывучаў беларускія публікацыі перыяду новага беларускага адраджэння і збіраў уласную бібліятэку, якая, на жаль, не захавалася.

Адпаведна архіўным дакументам, успамінам і ліставанню даследчыкі змаглі рэканструяваць беларускую частку асабістага кніжнага збору паэта. Нацыянальная бібліятэка Беларусі і філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” ўпершыню прэзентуюць юбілейны выставачны праект “Бібліятэка Максіма”, які ўключае ў сябе музейную рэканструкцыю бібліятэкі “беларусікі” класіка айчыннай літаратуры і кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю, прысвечаную творцы.

У межах музейнай рэканструкцыі бібліятэкі будуць прадстаўлены асобнікі з аўтографамі паэта, беларускія выданні пачатку ХХ ст. з выдавецтваў Санкт-Пецярбурга, Вільні і Мінска, першыя беларускія газеты і календары, першыя выпускі твораў класікаў айчыннай  літаратуры і іншыя каштоўныя матэрыялы, якія маглі б захоўвацца ў Максіма Багдановіча.

Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пазнаёміць з выданнямі твораў мастака слова, літаратурай пра жыццё і творчасць беларускага песняра, перакладамі і юбілейнымі выданнямі. Сярод іх – зборнік выбраных вершаў “Вянок” (1913), публіцыстычныя брашуры “Братья-чехи” (1914) і “Беларускае адраджэнне” (1916), выданні поўных збораў твораў паэта, першы з якіх убачыў свет у 1927–1928 гг., пераклады паэзіі Максіма Багдановіча на славянскія, еўрапейскія і азіяцкія мовы.

Запрашаем да знаёмства з выставачным праектам усіх, хто цікавіцца нацыянальнай літаратурнай і духоўнай спадчынай зоркі беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.


Выстаўка будзе дэманстравацца ў музеі кнігі (пам. 347) і кальцавым калідоры 2-га паверха да 23 студзеня 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Аб прафесіі бібліятэкара – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”

2 Чэр 2023

Галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Карэлая стала госцем рубрыкі “Утренние профессии” ў праграме “Добрай раніцы, Беларусь!”.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

У Барысаве прайшло пасяджэнне абласной школы дырэктара

2 Чэр 2023

31 мая на базе Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева прайшла абласная школа дырэктара на тэму “Публічная бібліятэка сёння: новыя стратэгіі ў дзейнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Фінляндыі адзначылі Дзень славянскага пісьменства і культуры

1 Чэр 2023

31 мая ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў г. Хельсінкі адбылася прэзентацыя выставачнага праекта, прымеркаванага да Дня славянскага пісьменства і культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2023”

1 Чэр 2023

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XVI Міжнароднай канферэнцыі “Central Asia: Інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”, якая адбылася 24–26 мая ў Бухары (Рэспубліка Узбекістан).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2023

26 мая 2023 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 118 зацверджаны вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам