ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
8–14 красавіка 1944 года. 21 тыдзень да Вызвалення
Кузьма Чорны – маладняковец: да 100-годдзя ўступлення пісьменніка ў літаб’яднанне “Маладняк”

30 цікавых фактаў з жыцця Гогаля

30 цікавых фактаў з жыцця Гогаля
Іншыя навіны

Мікалай Гогаль – вядомы рускі пісьменнік, прызнаны класік рускай культуры.

Па розных даных, Мікалай Васільевіч нарадзіўся 31 сакавіка ці 1 красавіка 1809 года (19–20 сакавіка па юліянскім календары). Калі вы будзеце шукаць дату нараджэння пісьменніка, то часцей убачыце ў інтэрнэце інфармацыю, што ён нарадзіўся 1 красавіка.

Прысвячаем вядомаму празаіку, паэту, літаратурнаму генію 30 фактаў, якія раскрыюць цікавую інфармацыю аб яго жыцці і творчасці.

1. Мікалай Васільевіч Янкоўскі. Менавіта такое прозвішча было дадзена нашаму герою пры нараджэнні.

2. Маці пісьменніка выйшла замуж у 14 гадоў за мужчыну, які быў старэйшы за яе ў два разы. У сям’і з’явілася ажно 12 дзяцей, праўда, двое братоў нарадзіліся мёртвымі, а адзін хлопчык памёр у раннім дзяцінстве.

3. Мікалай Васільевіч таксама меў слабае здароўе ў дзяцінстве, але выжыў і вырас.

4. Бацька Гогаля быў пісьменнікам, праўда, не такім вядомым. Ён захапляўся напісаннем п’ес для дамашняга тэатра.

5. Гогаль валодаў фенаменальнай памяццю, калі верыць яго сучаснікам. Ён ніколі нічога не забываў і лёгка запамінаў вялікі аб’ём інфармацыі.

6. Любімым прадметам Мікалая Васільевіча падчас вучобы была руская славеснасць.


7. У дзяцінстве Гогаль любіў вязаць і шыць, сваім сёстрам ён з вялікім задавальненнем кроіў сукенкі, сабе любіў рабіць хусткі на шыю.

8. Калі яму было 5 гадоў, ён утапіў у сажалцы котку, таму што яна яго напалохала. Сваё злачынства не схаваў, распавёў усё родным, бацька за правіну добра яго высек.

9. Мікалай Гогаль у дзяцінстве любіў маляваць, але яго творчасць не знайшла водгуку ў сэрцах блізкіх, ім здавалася, што ён малюе бяздарныя дзіўныя малюнкі. Гогаль больш не вяртаўся да малявання.

10. Калі малады Гогаль перабраўся ў Пецярбург, яго здзівіла, як жа дорага жыць у гэтым горадзе. У пошуках грошай на жыццё ён спрабаваў стаць чыноўнікам або акцёрам тэатра.

11. Мікалай Васільевіч не адразу быў прыняты чытаючай публікай. Першая яго публікацыя (паэма “Ганц Кюхельгартен”), выдадзеная пад псеўданімам “В.Алов”, была раскрытыкавана. Гогаль скупіў усе публікацыі, якія змог знайсці, і спаліў іх.

12. Пісьменнік добра гатаваў і рабіў гэта з задавальненнем. Яго сябры лічылі, што самымі ўдалымі стравамі былі варэнікі і галушкі.

13. Аляксандр Пушкін падказаў Мікалаю Гогалю сюжэт “Ревизора”, які быў заснаваны на рэальных падзеях.


14. Мікалай Васільевіч меў шмат дзівацтваў. Напрыклад, ён заўсёды хадзіў толькі па левым баку тратуараў і дарог, калі астатнія пешаходы хадзілі па правым. Без сутыкненняў не абыходзілася.

15. Яшчэ пісьменнік любіў падчас працы грызці кавалачак цукру, які насіў увесь час з сабой у кішэні.

16. Калі бацькоў Гогаля не стала, ён цалкам адмовіўся ад спадчыны на карысць сваіх сясцёр. Ён ніколі не быў багаты і не імкнуўся да багацця.

17. Мікалай Васільевіч калекцыянаваў маленькія кнігі. І хай ён не любіў матэматыку, яму гэта не перашкодзіла замовіць мініяцюрны даведнік па матэматыцы толькі таму, што ён быў малога памеру.

18. Пушкін падарыў Гогалю мопса. Калі сабака памёр, Гогаль цяжка перажываў страту, так як бліжэй за яго нікога не меў.

19. Пісьменнік ніколі не быў жанаты, не меў дзяцей і нават невядома, ці былі ў яго з кім-небудзь сур’ёзныя стасункі.

20. Мікалай Гогаль заўсёды быў незадаволены сваім носам і прасіў маляваць яго так, каб гэтая частка цела была больш ідэальнай.

21. Гогаль баяўся грому, маланак, незнаёмцаў і таго, што яго могуць пахаваць жыўцом. Таму ён завяшчаў пахаваць сябе тады, калі ў яго цела з’явяцца відавочныя прыкметы трупнага раскладання.

22. Публікацыя “Вечера на хуторе близ Диканьки” зрабіла пісьменніка вядомым.

23. Другі том “Мёртвых душ” быў спалены Гогалем. Рукапісы ніхто не чытаў і не бачыў. Складана зразумець, чаму пісьменнік вырашыў пазбавіцца ад свайго стварэння.


24. Сам пісьменнік прызнаваўся, што яго “Вий” быў заснаваны на пачутым калісьці народным паданні.

25. “Гогаль-могаль” – дэсерт, які ніяк не звязаны з пісьменнікам. Мікалай Васільевіч называў “гогалем-могалем” напой, які прыдумаў рабіць з рому, цукру і казінага малака.

26. Падчас напісання шэдэўраў Гогаль рабіў шарыкі з хлеба. Ён казаў, што гэта дапамагае яму засяродзіцца.


27. Пісьменнік паводзіў сябе даволі дзіўна, можна было б выказаць здагадку, што ён меў пэўнае псіхічнае адхіленне. Але эксперты лічаць, што Гогаль быў здаровы, можа быць, пакутаваў ад сур’ёзнай дэпрэсіі.

28. Гогаль перад смерцю прызнаваўся, што пачаў чуць замагільныя галасы.

29. Мікалай Васільевіч ездзіў ахвотна па Расійскай імперыі, а вось межы краіны не пакідаў. Усяго адзін раз яму ўдалося з’ездзіць у Рым, дзе ён падхапіў малярыю. Ёсць верагоднасць, што ўскладненні пасля хваробы прывялі да смерці.

30. На магілу Гогаля паклалі велізарны камень, які назвалі Галгофай. Пасля перапахавання пісьменніка камень замянілі новым помнікам, а Галгофа была адпраўлена ў бакоўку, дзе яе заўважыла ўдава Булгакава, якая шукала для памерлага мужа прыдатны магільны камень. Цяпер былое надмагілле Гогаля стаіць на магіле аўтара “Мастера и Маргариты”.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам