26 мая аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі быў праведзены вэбінар для абласных бібліятэк на тэму “Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця”.
Былі разгледжаны пытанні:
- прымяненне новых матэрыялаў для правядзення дробнага рамонту і простай рэстаўрацыі;
- арганізацыя навучання супрацоўнікаў бібліятэк выкананню дробнага рамонту папяровых дакументаў;
- выкарыстанне фарбаванага каленкору пры рэстаўрацыі вокладак.
Удзельнікам была прадстаўлена распрацаваная і ўкаранёная ў НББ методыка фарбавання каленкору.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.
Чытайце таксама: Аперацыя "Рэстаўрацыя", або Як выратаваць старадрук?