ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіФарміраванне інфармацыйных рэсурсаўАддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў

Аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў

Аддзел арганізаваны для вырашэння праблем па захаванасці бібліятэчных рэсурсаў на базе групы гігіены кнігі пры аддзеле кнігазахавання. Гісторыя яго дзейнасці пачыналася з прафілактычных мерапрыемстваў па захаванасці кніжных фондаў і ператварэнні ў жыццё малавыдаткавых, простых і даступных тэхналогій. Сёння гэта буйны аддзел, які мае магчымасць праводзіць рэстаўрацыю і кансервацыю папяровага дакумента на высокім якасным узроўні на аснове сучасных дасягненняў у галіне хіміі, фізікі, біялогіі з ужываннем сучасных рэстаўрацыйных матэрыялаў. Аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў з’яўляецца вядучым цэнтрам у галіне захаванасці бібліятэчных рэсурсаў на папяровай аснове ў Беларусі.

Дзейнасць

Аддзел ажыццяўляе работу па наступных асноўных кірунках:

  • рэстаўрацыя і кансервацыя папяровага дакумента;
  • дэзінфекцыя і дэзінсекцыі бібліятэчных фондаў;
  • пераплёт.

Аддзел аказвае кансультацыйную, метадычную і практычную дапамогу іншым бібліятэкам, архівам і музеям; прымае ўдзел у распрацоўцы і рэалізацыі нацыянальных праграм па захаванасці бібліятэчных дакументаў; вывучае, укараняе і распаўсюджвае перадавы вопыт па кансервацыі інфармацыйных рэсурсаў на папяровай аснове; асвойвае новыя тэхналогіі і тэхнічныя сродкі; удзельнічае ў навуковых канферэнцыях і семінарах па праблемах захаванасці. Акрамя гэтага, супрацоўнікі аддзела ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па ўмацаванні і ўзнаўленні цэласнасці папяровай асновы дакумента; вырашаюць пытанні фазавай кансервацыі шляхам вырабу мікракліматычных кантэйнераў з бескіслотнага кардону, выконваюць у вялікім аб’ёме пераплётныя работы.

Структура і штат

Заг. аддзела: Муратава Дзіяна Анатольеўна
Тэл: (8 017) 293 28 72 (унутр. 78 72)
E-mail: muratova@nlb.by  
Пам. 051а

1. Сектар дэзінфекцыі
Заг. сектара: Паўтаран Людміла Анатольеўна
Тэл: (8 017) 293 28 76 (унутр. 78 76)
Спецыялісты сектара:
Унутр. тэл.: 78 79

2. Сектар рэстаўрацыі і пераплёту
Заг. сектара: Ісаева Вольга Віктараўна
Тэл: (8 017) 293 28 73 (унутр. 78 73)
Спецыялісты сектара:
Унутр. тэл:: 78 75

111