ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Да юбілею Уладзіслава Сыракомлі
Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу інклюзіўнай адукацыі

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу інклюзіўнай адукацыі
Іншыя навіны

26 верасня ў бібліятэцы прайшоў семінар “Магчымасці выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў у інклюзіўнай адукацыі”.

Прэзентаваны праект “Глаголіца” – комплекс электронных рэсурсаў кампаніі “Дырэкт-Медыя”, накіраваны на садзейнічанне працэсу навучання асоб з асаблівымі патрэбамі і абмежаванымі магчымасцямі здароўя (АМЗ).

Sieminar_Inkliuziu-1.jpg

Удзельнікі семінара абмеркавалі спектр магчымасцей выкарыстання электроннага рэсурсу для людзей з АМЗ, а таксама для педагогаў і бібліятэкараў, якія працуюць з імі. Падчас мерапрыемства былі таксама разгледжаны рэсурсы для інклюзіўнай адукацыі, уключаныя ў склад электронна-бібліятэчнай сістэмы “Універсітэцкая бібліятэка анлайн”. Спікерамі семінара выступілі Таццяна Цялегіна, памочнік кіраўніка вучэбна-метадычнага цэнтра “ЭБС Университетская библиотека онлайн” адукацыйнага партала “Директ-Академия”, і Міхаіл Пажыдаеў, аўтар тэхналогіі агучкі тэкстаў LUWRAIN.

Сустрэча прайшла ў змешаным фармаце: спецыялісты бібліятэк і запрошаныя госці змаглі далучыцца як анлайн, так і вочна.

Sieminar_Inkliuziu-2.jpg

Віртуальная чытальная зала запрашае ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны да супрацоўніцтва па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Прэзентацыя Т. Цялегінай
Прэзентацыя М. Пажыдаева

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам