ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу інклюзіўнай адукацыі

Да юбілею Уладзіслава Сыракомлі

Да юбілею Уладзіслава Сыракомлі
Іншыя навіны

29 верасня спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння паэта, перакладчыка, крытыка і краязнаўца Уладзіслава Сыракомлі (1823–1862).

Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Францішак Уладзіслаў Кандратовіч) увайшоў у гісторыю беларускай і польскай літаратур як аўтар высокамастацкіх паэтычных твораў, гісторыка-літаратурных прац, выдатных перакладаў.

Нарадзіўся ён у фальварку Смольгава Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер – вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці). Прадстаўнік шляхецкага роду Кандратовічаў герба “Сыракомля”, назва якога потым і стала яго пісьменніцкім псеўданімам. Вучыўся юнак у дамініканскіх школах у Нясвіжы (1833–1835) і Навагрудку (1826–1837), працаваў у Нясвіжскай канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі (1841–1844). Тут атрымаў магчымасць знаёміцца з класічнай літаратурай, перыёдыкай, архівамі Радзівілаў.

У друку ўпершыню выступіў у віленскім часопісе “Athenaeum” (“Атэнэум”) з вершам “Паштальён” (1844), у якім апісаў жыццёвую трагедыю простага чалавека. Твор набыў вялікую папулярнасць, быў перакладзены на рускую мову і праз некаторы час стаў папулярнай песняй “Когда я на почте служил ямщиком...”.

Syrakomlia-2.jpg

Літаратурная спадчына У. Сыракомлі даволі вялікая. Ён пісаў вершы, паэмы, гутаркі з народнага жыцця, п’есы, гісторыка-літаратурныя працы, перакладаў паэтаў-лаціністаў XVI–XVIII стст.

Уладзіслаў Сыракомля заўсёды падкрэсліваў адзінства сваёй творчасці з інтарэсамі і спадзяваннямі простых людзей, звяртаўся да гістарычнага мінулага, з вялікім майстэрствам апісваў прыгажосць беларускай прыроды. Шэраг яго празаічных твораў прысвечаны праблемам гісторыі, этнаграфіі і мовы беларусаў. Сярод іх – “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”, “Кароткае даследаванне мовы і характару паэзіі русінаў Мінскай правінцыі” (на польскай мове), “Мінск”, “Нёман ад вытокаў да вусця” (на польскай мове), нататкі аб мінулым Нясвіжа, краязнаўчыя артыкулы ў перыядычным друку. Паэтычныя і празаічныя творы пісьменніка друкуюцца і цяпер. У іх гучыць любоў да роднага краю, айчыннай гісторыі, паказаны хараство, веліч, мудрасць і сумленнасць беларусаў.

Syrakomlia-3-5.jpg

На беларускую мову яго вершы перакладалі А. Абуховіч, Я. Лучына, Я. Купала, А. Паўловіч, Г. Леўчык, М. Машара, У. Дубоўка, М. Лужанін, К. Цвірка, У. Мархель і інш. На вершы паэта кампазітар С. Манюшка напісаў каля 20 песень і рамансаў, найбольш папулярнымі з іх сталі поўныя тонкага лірызму і захаплення беларускай прыродай “Ранішняя песня”, “Песня войта”, “Каласок”, “Перапёлка”, “Каралі”, “Вясковы лірнік” і інш.

Syrakomlia-6.jpg

Шчырая пашана і даніна памяці славутаму паэту ўвасоблена ў памятных знаках у яго гонар, вершах, прысвечаных “вясковаму лірніку”. Яго імем названы вуліцы ў Гродне, Мінску, Навагрудку, Нясвіжы і некаторых іншых гарадах.

Syrakomlia-7-9.jpg

Звесткі аб жыцці і творчасці Уладзіслава Сыракомлі, бібліяграфічная інфармацыя змяшчаюцца ў інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: электронным каталогу і анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”

28 Ліс 2023

19–24 лістапада ў г. Суздалі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі адбылася XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыскусійная пляцоўка па праекце новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі

28 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыскусійная пляцоўка з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы па эканамічнай бяспецы – першакурснікам МІПСА

28 Ліс 2023

24 лістапада студэнты першага курса спецыяльнасці “эканамічная бяспека” вывучалі інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА і галоўнай бібліятэкі краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству

28 Ліс 2023

З 28 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за адмену рабства.

Кніжныя выстаўкі

Ідэі ад Нацыянальнай бібліятэкі: што падарыць бацькам на Новы год

27 Ліс 2023

Вашы сямейныя відэаархівы атрымаюць сучаснае абнаўленне, стануць даступныя і напоўняць навагодні вечар ва ўтульным коле сям’і цеплынёй прыемных успамінаў!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рукапісныя каталогі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў

27 Ліс 2023

На XVI Беларуска-Расійскай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы кніжнай культуры: асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця”, якая адбылася 22–23 лістапада на базе Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання В.М. Палунчанка выступіла з дакладам “Роля бібліятэчных рукапісаў у бібліяграфічнай рэканструкцыі бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам