ГалоўнаяНавіны

Новы праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі

21 Сту 2020

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

27 лютага 1945 года. 72 дні да Перамогі

27 Лют 2020

Падарункі параненым. Навіны з гарадоў СССР. Кніга для школьнага чытання. Курсы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна. Газеты: “Звязда” (№ 39), “Гомельская праўда” (№ 39).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця – абмяркоўваем разам

26 Лют 2020

25 лютага на базе аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся вэбінар на тэму “Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця” для абласных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар віртуальнай чытальнай залы ў БДУІР

26 Лют 2020

25 лютага пасля семінара ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі электронная платформа Web of Science і рэсурсы віртуальнай чытальнай залы былі прадстаўлены ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прыйшла пара дзейнічаць: захаваем свет дзікай прыроды!

26 Лют 2020

З 26 лютага па 1 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Прыйшла пара дзейнічаць: захаваем свет дзікай прыроды!”, прысвечаная Сусветнаму дню дзікай прыроды.

Кніжныя выстаўкі

Даследчык спадчыны Францішка Багушэвіча

26 Лют 2020

Літаратуразнавец Уладзімір Ільіч Содаль кіраваў тэлестудыяй “Ліцэй”, вёў перадачу “ Роднае слова”, яго пяру належаць кнігі і альбомы, якія адкрывалі невядомыя старонкі жыцця нашых літаратурных класікаў, радавалі і ўсцешвалі чытачоў.

Навіны бібліятэк

26 Лют 2020

Курсы “Мова Нанова”, якія праходзяць у 15 гарадах Беларусі, запусцілі 21 лютага анлайн-платформу для вывучэння беларускай мовы. Запуск анлайн-курса прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы.

Навіны бібліятэк

Акцыя па папулярызацыі чытання #ДніЯраславаМудрага

25 Лют 2020

25 лютага адбылася вучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” ў рамках Міжрэгіянальнай сеткавай акцыі па папулярызацыі чытання #ДніЯраславаМудрага. Асноўная мэта акцыі – папулярызацыя чытання сярод дзяцей і юнацтва, далучэнне да гісторыі і культуры Старажытнай Русі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяць, якую трэба захаваць: праект “Лясная песня” ў Малдове

25 Лют 2020

21 лютага ў Беларускім культурным цэнтры г. Кішынёва адбылося адкрыццё выставы, прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Дадона.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар па выкарыстанні электроннай платформы Web of Science

25 Лют 2020

25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў семінар "Электронная платформа Web of Science як інструмент для павышэння эфектыўнасці навукова-даследчай і адукацыйнай дзейнасці".

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае вясновы сезон “Гадзіны музыкі” фартэпіянным канцэртам

25 Лют 2020

7 сакавіка чытач Нацыянальнай бібліятэкі, піяніст і кампазітар Андрэй Кіранаў у сваім сольным канцэрце выканае творы Ф. Ліста, А. Друкта, С. Пракоф’ева, Г. Свірыдава, М. Мусаргскага, У. Гаравіцы, а таксама свае ўласныя . Пра кожны выкананы твор Андрэй Кіранаў раскажа кароткую гісторыю. Канцэрт праводзіцца сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

25 Лют 2020

Беларускія інтэлектуалы распавялі пра свае любімыя кнігі. Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў, тэатразнаўца і кандыдатка мастацтвазнаўства Ксенія Князева, сацыёлаг Таццяна Вадалажская, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і паэт Валярына Кустава – дзеляцца сваім асабістым спісам лепшых кніг на беларускай мове.

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала НББ – юным даследчыкам

24 Лют 2020

21 лютага 2020 г. у сярэдняй школе № 68 г. Мінска прайшла IV Адкрытая рэспубліканская вочна-завочная навукова-практычная канферэнцыя “На карысць Радзімы і чалавека!” з міжнародным удзелам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 23 лютага гендырэктар бібліятэкі стаў госцем перадачы “Арсенал”

24 Лют 2020

У эфіры тэлеканала ВаенТБ генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі адказаў на пытанні вядучага аб тым, як выглядае вайна ХХI стагоддзя, у чым прычына гістарычных супярэчнасцей і як знайсці ў зменлівай сістэме каардынатаў пункты апоры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Сту 2020

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі адкрывае вясновы сезон “Гадзіны музыкі” фартэпіянным канцэртам

25 Лют 2020

7 сакавіка чытач Нацыянальнай бібліятэкі, піяніст і кампазітар Андрэй Кіранаў у сваім сольным канцэрце выканае творы Ф. Ліста, А. Друкта, С. Пракоф’ева, Г. Свірыдава, М. Мусаргскага, У. Гаравіцы, а таксама свае ўласныя . Пра кожны выкананы твор Андрэй Кіранаў раскажа кароткую гісторыю. Канцэрт праводзіцца сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі”.

111