ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб КоласЧытаем Купалу і Коласа разамЗборнікіЗборнік вершаў “Шляхам жыцця”, 1913
Зборнік вершаў  “Шляхам жыцця”, 1913

Зборнік вершаў “Шляхам жыцця”, 1913

 

Купала, Янка. Шляхам жыцця / Янка Купала. – Пецярбург : Загляне сонца і ў наша ваконца, 1913 (Друкарня Ю. Н. Эрліх (улад. А. Э. Коллінс)). – 264 с.

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы "Курган" і "На Куццю", драматычную паэму "На папасе", пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.

Зборнік вылучаецца маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказам жыцця як гістарычнага руху народа праз сучаснае ў будучыню, з вітаннем яе, чаканнем, прыспешваннем, набліжэннем. Асноўным лірычным героем кнігі, які становіцца паперадзе вобраза народа і іншых вобразаў, з’яўляецца рамантычны вобраз песняра-змагара, прарока светлай будучыні народа, крэда якога: “З цэлым народам гутарку весці” (“З кутка жаданняў”), заклік якога : “Гэй, наперад, покі сэрца // Б’ецца, рвецца на прастор, // Годзе млеці ў паняверцы; // Гэй да сонца! Гэй да зор!” (“Гэй, наперад!”), вера якога: “Не загаснуць зоркі ў небе, // Покі неба будзе, – // Не загіне край забраны, // Покі будуць людзі” (“Нашай ніве”), непарушная ўпэўненасць якога: “К свабодзе, роўнасці і знанню // Мы працярэбім сабе след! // І будзе ўнукаў панаванне // Там, дзе сягоння плача дзед!” (“Ворагам Беларушчыны”.).

Бібліятэкарам