Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
З 20 сакавіка па 21 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Вада – цудоўны дар прыроды”, прысвечаная Сусветнаму дню водных рэсурсаў.
Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 22 снежня 1992 года (рэзалюцыя 47/193) і штогод адзначаецца 22 сакавіка.
Вада – галоўная каштоўнасць нашай планеты. Без яе немагчыма існаванне чалавечай цывілізацыі. Водныя рэсурсы абсалютна неабходныя для забеспячэння здароўя і дабрабыту людзей і маюць жыццёва важнае значэнне для дасягнення мэт у галіне ўстойлівага развіцця і іншых адпаведных мэт у сацыяльнай, экалагічнай і эканамічнай галінах.
Доступ да вады – адно з праў чалавека. Тым не менш 2,2 млрд чалавек жывуць без доступу да пітнога водазабеспячэння, арганізаванага з захаваннем патрабаванняў бяспекі, што аказвае разбуральнае ўздзеянне на іх жыццё і грамадства ў цэлым.
Прапанаваная ўвазе карыстальнікаў выстава знаёміць з воднымі рэсурсамі нашай планеты, іх станам і выкарыстаннем, а таксама з палітыкай дзяржаў і міжнародных арганізацый, накіраванай на абарону і захаванне самага каштоўнага рэсурсу. Асобным раздзелам прадстаўлена літаратура пра палітыку нашай дзяржавы ў галіне кіравання і захавання водных рэсурсаў Беларусі.
На выставе прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.
Сярод экспануемых дакументаў – энцыклапедыі, даклады і агляды ААН і ЮНЕСКА, навуковыя даследаванні, нарматыўна-прававыя дакументы, манаграфіі, матэрыялы навуковых форумаў і канферэнцый, навучальныя дапаможнікі і інш.
Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
- Яе Вялікасць вада: акіяны і моры, рэкі і азёры
- Водныя рэсурсы свету, іх стан і выкарыстанне
- Кіраванне воднымі рэсурсамі
- Міжнародныя вадацёкі: ахова і кіраванне трансгранічнымі воднымі рэсурсамі
- Дэфіцыт прэснай вады – глабальная праблема
- Водныя рэсурсы і змяненне клімату
- Использование, состояние и охрана водных ресурсов Республики Беларусь
Выстава будзе цікавая вучоным, студэнтам, аспірантам, спецыялістам у галіне гідралогіі, эканомікі прыродакарыстання, аховы навакольнага асяроддзя і ўсім, хто цікавіцца станам водных аб’ектаў і праблемамі, звязанымі з іх аднаўленнем і аховай.
Сусветны дзень вады закліканы прыцягнуць увагу да стану водных аб’ектаў і праблем, звязаных з іх аховай, задумацца аб ролі вады ў жыцці кожнага чалавека, праблемах недахопу пітной вады, неабходнасці захавання і рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў. Асноўная ўвага ў рамках гэтага свята надаецца дасягненню Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) 6: вада і санітарыя для ўсіх да 2030 года.
Кожны год Сусветны дзень водных рэсурсаў прысвечаны пэўнай тэматыцы. Тэма 2024 года – “Вада для свету”.
Карысныя спасылкі
- Сусветны дзень водных рэсурсаў
- Міжнароднае дзесяцігоддзе дзеянняў “Вада для жыцця”
- Афіцыйны сайт Сусветнага дня вады
- Сетка “ААН – водныя рэсурсы”
- Вада і санітарыя
- Сусветны дзень акіянаў (8 чэрвеня)
- Міжнародны год прэснай вады (2003)
- Міжнародны год санітарыі (2008)
- Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ)
- Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя аб’яднаных нацый (ФАО)
- Матэрыялы па пытаннях трансгранічных водных рэсурсаў:
Дакументы
- Міжнароднае дзесяцігоддзе дзеянняў “Вада для ўстойлівага развіцця” (2018–2028)
- Захаванне якасці рэсурсаў прэснай вады і забеспячэнне ёю: прымяненне комплексных падыходаў да засваення водных рэсурсаў, вядзення воднай гаспадаркі і водакарыстання (Глава 18, Парадак дня на XXI стагоддзе)
- Экалагічна бяспечнае выдаленне цвёрдых адходаў і пытанні, звязаныя з ачысткай сцёкавых вод (Глава 21, Парадак дня на XXI стагоддзе)
- Даклад ААН аб сусветным развіцці водных рэсурсаў
З пералікам лiтаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2024 год”.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.