ГалоўнаяМерапрыемствыВыбітны даследчык гісторыі
Вада – цудоўны дар прыроды
Творчыя заняткі “Маленькі цуд”

Выбітны даследчык гісторыі

Выбітны даследчык гісторыі
Іншыя мерапрыемствы
19 сакавіка – 23 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Выбітны даследчык гісторыі”, прымеркаваная да 85-годдзя беларускага вучонага-гісторыка Эмануіла Рыгоравіча Іофе, праходзіць з 19 сакавіка па 23 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Імя беларускага вучонага, гісторыка, палітолага, сацыёлага, культуролага і педагога добра вядома ў Беларусі і за яе межамі. Яго працы сталі не толькі крыніцай каштоўнай інфармацыі для даследчыкаў, але і дапамаглі прыцягнуць увагу грамадскасці да важных падзей і фігур нашай краіны. Даследаванні Эмануіла Рыгаровіча па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пралілі святло на малавядомыя аспекты гэтага перыяду. Дзякуючы сваёй актыўнай дзейнасці і навуковым даследаванням, Э.Р. Іофе зрабіў значны ўклад у захаванне і перадачу гістарычнай спадчыны, дапамагаючы будучым пакаленням лепш зразумець і ацаніць складаныя гістарычныя працэсы, якія сфарміравалі сучасную Беларусь.

Эмануіл Іофе – аўтар шматлікіх навуковых прац, кніг і брашур, якія прадстаўлены ў першым раздзеле выстаўкі. Набольш значныя работы: “Советские военачальники на белорусской земле”, “Из истории белорусской деревни”, “Страницы истории евреев Беларуси”, “По достоверным источникам”, “От Мясникова до Малофеева: кто руководил БССР”, “Белорусский штаб партизанского движения”, “Когда и зачем Гитлер и другие высшие чины нацистской Германии приезжали в СССР?”, “От поколения к поколению” і інш.

Другі раздзел выстаўкі пазнаёміць наведвальнікаў бібліятэкі з вялікім мноствам публікацый вучонага ў калектыўных зборніках і часопісах. Да ўвагі чытачоў прадстаўлены дакументы, дзе Э. Іофе выступае як складальнік і рэдактар. Сярод іх – “Беларусь у кантэксце германскай гістарыяграфіі гісторыі другой сусветнай вайны”, “Евреи. По страницам истории”, “Евреи Германии: история и современность” і інш.

Энцыклапедычныя выданні і літаратурна-крытычныя публікацыі, змешчаныя ў апошняй частцы экспазіцыі, больш падрабязна распавядаюць пра жыццё і творчасць Э.Р. Іофе. Тут прадстаўлена манаграфія М. Стральца і С. Пцічкінай “Э.Г. Иоффе: портрет ученого и педагога”, у якой раскрываюцца ключавыя вехі жыццёвага шляху вучонага, паказана ўся яго шматгадовая навукова-педагагічная дзейнасць.

Экспазіцыя налічвае каля 230 дакументаў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам