ГалоўнаяМерапрыемствыТворчыя заняткі “Маленькі цуд”
Выбітны даследчык гісторыі
Размова з адвакатам аб вырашэнні зямельных спрэчак і правах землекарыстальнікаў

Творчыя заняткі “Маленькі цуд”

Творчыя заняткі “Маленькі цуд”
Іншыя мерапрыемствы
23 сакавіка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

23 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Маленькі цуд”.

На выразаныя з белага кардону шаблоны далонек дзеці размесцяць матылькоў з каляровай паперы, наклейваючы іх адзін на аднаго такім чынам, каб атрымалася аб’ёмная шматслаёвая выява. Дапоўняць кампазіцыю намаляваныя кветкі і россып канфеці з фальгіраванай паперы.

Дзеці адгадаюць загадкі пра кветкі і пагуляюць у гульню-віктарыну “Кветачка-сяміколерка”.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам