ГалоўнаяМерапрыемствыАд Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў
Музей кнігі запрашае на інтэрактыўныя творчыя заняткі
Стыль жыцця – здароўе

Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў

Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў
Іншыя мерапрыемствы
4–21 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

4 красавіка ў выставачным комплексе (пам. 104) бібліятэкі адбылося адкрыццё выстаўкі “Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў”.

Экспазіцыя прымеркаванай да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства і 90-годдзя факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Складаецца з двух асноўных раздзелаў і дае нагляднае ўяўленне пра станаўленне геаграфіі ў нашай краіне і ўнёсак славутых першапраходцаў – выхадцаў з Беларусі, увекавечаных у падручніках і геаграфічных картах свету. Сярод экспанатаў – рэдкія кнігі, карты і эстампы ХIХ ст., а таксама сучасная тэматычная навуковая і навукова-папулярная літаратура, партрэты і кароткія біяграфічныя звесткі пра знакамітых беларускіх падарожнікаў і географаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, калекцыя карт Беларускага геаграфічнага таварыства, геадэзічнае абсталяванне з калекцыі Віктара Нікандравіча Вексіна.

Першы раздзел – “Гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў выхадцаў з Беларусі ў асобах” – ахоплівае перыяд з ХІІ па XIX ст. і звязаны з даследаваннямі нашых землякоў у розных краінах свету.

Другі раздзел экспазіцыі “Навуковыя школы і даследаванні ў галіне навук аб Зямлі па напрамках”, прысвечаны афармленню геаграфічнай навукі Беларусі ў першай трэці ХХ ст. і дзейнасці розных школ і інстытуцый у сучасным перыядзе.

У рамках адкрыцця адбудзецца прэзентацыя трох кніг: “Географы Беларуси. Биографический справочник”, “Пружанский край на старинных картах”, “Пружанская кулинария: 76 уникальных рецептов”.

Запрашаем здзейсніць цікавае і пазнавальнае падарожжа разам з Нацыянальнай бібліятэкай і Беларускім геаграфічным таварыствам!


Выстаўка будзе працаваць да 21 красавіка 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон: (8 017) 368 37 37.

З 16 красавіка па 21 мая ў галерэі “Панарама” працуе выстава фотавыстава “Жывыя камяні Антарктыды, прымеркаваная да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам