ГалоўнаяМерапрыемствыМузей кнігі запрашае на інтэрактыўныя творчыя заняткі
Бібліяноч надыходзіць!
Ад Нёмана да Ціхага акіяна: гісторыя вандровак і геаграфічных даследаванняў

Музей кнігі запрашае на інтэрактыўныя творчыя заняткі

Музей кнігі запрашае на інтэрактыўныя творчыя заняткі
Іншыя Мерапрыемствы
1 студзеня – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–17.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.60 / 1 чал.
Кошт наведвання

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту ў музей кнігі на інтэрактыўныя творчыя заняткі, падчас якіх можна пазнаёміцца з гісторыяй кнігі, даведацца пра сакрэты яе стварэння і цікавосткі, схаваныя ўнутры.

Мэта заняткаў – пазнаёміць маленькіх чытачоў з айчыннай кніжнай спадчынай, заахвоціць да чытання, зрабіць кнігу лепшым сябрам. Дзяцей чакаюць творчыя заданні і вясёлыя гульні.

Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 616 гадоў.

Чароўны мір кнігі чакае вас! Давайце чытаць разам!

Тэматыка заняткаў:

  • Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дом, дзе жывуць кнігі
  • Як да нас прыйшла кніга
  • Стварэнне паперы
  • Вынаходніцтва стагоддзя – друкарскі станок Іагана Гутэнберга
  • Хто такі Францыск Скарына
  • Рэдкая кніга – гэта…
  • Аздабленне каштоўных кніг
  • Знойдзена ў кнігах
  • Гербарый

Рэжым працы музея кнігі:
Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Чацвер, субота, нядзеля: 10.00–18.00.
Панядзелак – выхадны дзень.

У летні перыяд (з 1 чэрвеня па 31 жніўня):
Аўторак, серада, пятніца: 10.30–19.00.
Панядзелак, чацвер, субота: 10.00–18.00.
Нядзеля – выхадны дзень.

У музеі кнігі з 10.00 да 17.00 па папярэднім запісе праводзяцца экскурсіі і музейныя заняткі на платнай аснове.
Запіс па тэлефоне: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.



Бібліятэкарам