ГалоўнаяМерапрыемствыКанстытуцыя: гартаючы старонкі гісторыі
Семінар аб магчымасцях ЭБС “Айбукс.ру”
Палітра вясны

Канстытуцыя: гартаючы старонкі гісторыі

Канстытуцыя: гартаючы старонкі гісторыі
Іншыя мерапрыемствы
5–25 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 5 па 25 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыя: гартаючы старонкі гісторыі”, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.) і першай у гісторыі суверэннай рэспублікі. Беларуская Канстытуцыя адносіцца да мадэлі постсацыялістычных канстытуцый. Яна ўвабрала ўсё, што было напрацавана тэорыяй і практыкай канстытуцыйнага будаўніцтва, замацавала ў канстытуцыйных нормах шэраг агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права. Практыка яе прымянення даказала жыццяздольнасць і збалансаванасць Асноўнага закона. Разам з тым палітычная і сацыяльна-эканамічная рэальнасці, патрэба ў грамадскім развіцці абумовілі неабходнасць у карэннай мадэрнізацыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 27 лютага 2022 г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Нягледзячы на іх вялікі аб’ём і скразны характар, Канстытуцыя не выкладаецца ў новай рэдакцыі, што падкрэслівае канстытуцыйна-прававую пераемнасць у асновах канстытуцыйнага ладу.

Навацыі развіваюць агульнапрынятыя нормы, адказваюць на запыты грамадства, адлюстроўваюць палітыка-прававую і каштоўнасную карціну беларускай дзяржавы і грамадства. Канстытуцыя як прадукт дзяржавы адлюстроўвае ўзровень развіцця ўсяго грамадства, характар сфарміраваных на момант яе прыняцця ўладных адносін, увасабляе ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

На выставе экспануецца больш за 70 дакументаў на рускай і беларускай мовах. Сярод прадстаўленых дакументаў – нарматыўна-прававыя акты, каментары, зборнікі артыкулаў і тэзісы, матэрыялы дакладаў і навукова-практычных канферэнцый, аналітычных аглядаў, семінараў і круглых сталоў, манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Каштоўнасная парадыгма Канстытуцыі Беларусі
  • Гісторыя стварэння пятай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: этапы, праекты, прыняцце
  • Канстытуцыйная рэформа ў Рэспубліцы Беларусь: выклікі, праблемы і перспектывы
  • Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь: рэалізацыя кантролю і праваабарончай функцыі
  • Канстытуцыя як аснова ўдасканалення і развіцця беларускага заканадаўства
  • Сутнасць Асноўнага закона ў кантэксце сацыяльных каштоўнасцей

Выстава адрасуецца заканадаўцам, навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных і гістарычных факультэтаў, палітолагам, праваабаронцам, дэпутатам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі і гісторыяй станаўлення канстытуцыйнага права і правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь.

З 15 сакавіка па 30 красавіка ў кальцавой галерэі 2-га паверха адкрыта тэматычная выстава “Асноўны закон дзяржавы”, прымеркаваная да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у межах Года якасці.

Карысныя спасылкі:

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам