ГалоўнаяМерапрыемствыПалітра вясны
Канстытуцыя: гартаючы старонкі гісторыі
Розныя дзеці – роўныя магчымасці

Палітра вясны

Палітра вясны
Іншыя мерапрыемствы
5 сакавіка – 15 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Ракурс” (2-гі паверх)
Месца правядзення

5 сакавіка ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адкрылася традыцыйная выстаўка-віншаванне “Палітра вясны”, прымеркаваная да Дня жанчын і прызначаная нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды.

У экспазіцыі – колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра. Прадстаўлены букеты, кветкавыя кампазіцыі, жаночыя вобразы, вясновая абстракцыя, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі аўтарамі, членамі Беларускага саюза мастакоў, Еўразійскай мастацкай садружнасці, арт-студыі “Аквавір”, лаўрэатамі конкурсаў, уладальнікамі ўзнагарод, выкладчыкамі, сталымі аўтарамі, удзельнікамі першых вясновых выставак бібліятэкі “Кветкавы рай” і юнымі мастакамі.

Маляўнічая “Палітра вясны” ўвасабляе красаванне, віншуе наведвальніц галерэі, жадае шчасця і прыгажосці.

7_palitra_viasny_24.jpg

Пяшчотныя і гарманічныя, ззяючыя і сакавітыя, адметныя і надзвычайныя букеты гіпнатызуюць, уражваюць, радуюць. “Рэшткі Раю на Зямлі” – так вызначыў сутнасць кветак святы Іаан Кранштадскі (1829–1908). Цюльпаны, бэз, півоні, касачы, фіялкі, язмін, квітнеючыя вішні і яблыні, дачныя букеты даюць магчымасць захапіцца хуткім абуджэннем прыроды ў інтэрпрэтацыі чулых і таленавітых мастакоў. Свежы ветрык, зеляніна, сонечнае святло напаўняюць энергіяй і натхненнем.


Выстаўка будзе працаваць да 15 красавіка 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны: (8 017) 368 37 37 (для даведак), 293 27 56 (для СМІ).

8_palitra_viasny_24.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам