ГалоўнаяМерапрыемствыУ пошуках жывой душы
Зоркам насустрач
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Я буду спасателем!”

У пошуках жывой душы

У пошуках жывой душы
Іншыя мерапрыемствы
29 лютага – 9 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Атрыум” (3-ці паверх)
Месца правядзення

29 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “У пошуках жывой душы”, прымеркаванай да 215-гадовага юбілею класіка рускай літаратуры, празаіка, драматурга, публіцыста Мікалая Васільевіча Гогаля.

Наведвальнікам прапанаваны работы сучасных беларускіх мастакоў, членаў Беларускага саюза мастакоў, а таксама студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, навучэнцаў і выкладчыкаў гімназіі-каледжа імя І.В. Ахрэмчыка, навучэнцаў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў. У экспазіцыі – жывапісныя фантазіі, графічныя разважанні, лічбавыя эксперыменты, прысвечаныя творчасці і асобе пісьменніка.

Утульныя пейзажы, поўныя гумару партрэты, яркія абстракцыі, шрыфтавыя кампазіцыі, рысы характарнага вобраза, яркія асаблівасці персанажаў і сюжэтныя інтэрпрэтацыі больш за 30 аўтараў злучаюцца ў экспазіцыйнай прасторы ў сучасны партрэт Мікалая Гогаля.

Выставу дапаўняюць выданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У экспазіцыі – мноства багата ілюстраваных прыжыццёвых і пазнейшых выданняў найбольш вядомых твораў Гогаля – зборнік “Вечера на хуторе близ Диканьки”, паэма “Мёртвые души”, п’еса “Ревизор”, сатырычнай прозы. Прадстаўлены таксама пераклады на беларускую мову, выкананыя Кандратам Крапівой, Міхаілам Машарам, Максімам Лужаніным, і выданні пра асобу і творчасць М.В. Гогаля.


Экспазіцыя будзе працаваць да 9 чэрвеня 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам