ГалоўнаяМерапрыемствыЗаняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Я буду спасателем!”
У пошуках жывой душы
Дзеці вайны: іх дзяцінства скончылася летам 1941

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Я буду спасателем!”

Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Я буду спасателем!”
Іншыя мерапрыемствы
24 лютага
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

24 лютага дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Іны ЗарэцкайЯ буду спасателем!”.

Хлопчыкі і дзяўчаткі паслухаюць павучальныя гісторыі пра прыгоды хлопчыка Дзімы і яго сяброў. На прыкладзе галоўных герояў кнігі дзеці даведаюцца пра тое, як правільна паводзіць сябе ў ліфце, якія правілы бяспечных паводзін неабходна выконваць пры наведванні вадаёмаў і што трэба рабіць у выпадку ўзнікнення небяспекі.

Юныя ўдзельнікі адкажуць на пытанні віктарыны “Правер сябе” і паўдзельнічаюць у рухавай гульні “Хто хутчэй”.


Наведванне дзіцячага пакоя бясплатнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам