ГалоўнаяМерапрыемствыДругая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”
Прэзентацыя мемуараў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Метелица”

Другая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

Другая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”
Іншыя мерапрыемствы
23 студзеня – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (3-ці паверх)
Месца правядзення

У лістападзе 2023 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь распачалі цыкл выставак “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”, прымеркаваны да 80-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Цыкл мае назву сугучную вядомаму закліку класіка беларускай літаратуры, народнага паэта БССР (1926) Якуба Коласа да свайго народа. У сакавіку 1942 г., праз тры месяцы пасля бітвы за Маскву, аднаго з пераломных момантаў у ходзе Вялікай Айчыннай вайны, калі савецкая армія пачала контрнаступленне на ворага, у газеце-плакаце “Раздавім фашысцкую гадзіну” былі надрукаваны словы паэта:

Зара вызвалення займаецца над Беларуссю. …Вялікія бітвы пачаліся і скончацца на табе, беларуская зямля. … На захад ідзе Чырвоная Армія, жалезнаю мятлою вымятае грабежніцкія орды ашалелага фашызму.

1-Zara_vyzvaliennia-2.jpg

У другой экспазіцыі прадстаўлена хроніка вызвалення са студзеня па сакавік 1944 г. У кніжна-дакументальным шэрагу – факты і ўдзельнікі Калінкавіцка-Мозырскай (8 студзеня – 8 лютага) і Рагачоўска-Жлобінскай (21–26 лютага) наступальных аперацый Беларускага фронту.

У сакавіку 1944 г. разгарнулася адна з трагічных старонак гісторыі Беларусі перыяду вайны, звязаная з генацыдам беларускага народа. 18–19 сакавіка 65-я армія 1-га Беларускага фронту вызваліла вязняў Азарыцкіх лагераў смерці, якія знаходзіліся ў нечалавечых умовах, на снезе, пад адкрытым небам, без цяпла і ежы. Да гэтага часу больш за 50 тысяч загнаных нацыстамі за калючы дрот мірных грамадзян заставалася 33,5 тысячы вязняў, палову з якіх складалі дзеці ва ўзросце да 13 гадоў.

3-Zara_vyzvaliennia-2.jpg

На выстаўцы дэманструюцца кніжныя, перыядычныя і ілюстрацыйныя выданні часоў Вялікай Айчыннай вайны, сучасныя акадэмічныя і архіўныя выданні – энцыклапедыі, навуковыя дапаможнікі, манаграфіі, успаміны ўдзельнікаў, копіі архіўных дакументаў – акты, загады, спісы вызваленых вязняў, фотаздымкі паўсядзённага жыцця толькі што вызваленых гарадоў.

Запрашаем пазнаёміцца з экспазіцыяй і ўзнавіць падзеі хронікі вызвалення Беларусі, звярнуцца да кніг і дакументаў, што зберагаюць і ўвекавечваюць памяць пра тыя гераічныя часы, пра ўдзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны.

6-Zara_vyzvaliennia-2.jpg


Выстаўка працуе з 23 студзеня па 31 снежня 2024 г. у кальцавой галерэі 3-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Чытайце таксама:

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам