ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя мемуараў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца
Семінар “Інфармацыйная падтрымка навукі і папулярызацыя навуковых выданняў на платформе «ИВИС»”
Другая выстаўка цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю”

Прэзентацыя мемуараў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца

Прэзентацыя мемуараў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца
Іншыя мерапрыемствы
31 студзеня
Дата правядзення
16.00–17.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

31 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя мемуараў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца.

Мікалай Чаргінец – беларускі палітык, народны пісьменнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін г. Мінска, уладальнік міжнародных прэмій, дзяржаўных узнагарод СССР, Рэспублікі Беларусь і іншых краін.
Мікалай Іванавіч – аўтар больш за 50 твораў мастацкай літаратуры, некалькіх сцэнарыяў і п’ес. Яго кнігі перакладзены на многія мовы свету: азербайджанскую, англійскую, французскую, турэцкую, персідскую, іспанскую, таджыкскую і іншыя. Агульны тыраж кніг складае больш за 7 мільёнаў асобнікаў.

Пісьменнік прэзентуе 4 кнігі з цыкла аўтабіяграфічных раманаў “Трудные дороги жизни”, а таксама падзеліцца фактамі сваёй багатай біяграфіі, якія ўвойдуць у наступныя выданні.

Charhiniec.jpg

Кнігі ўяўляюць вялікую цікавасць для сучаснага чытача. У іх народны пісьменнік М. Чаргінец распавядае пра свой лёс, пра тое, з чаго пачыналася яго самастойнае жыццё. Старонкі мемуараў напоўнены ўспамінамі пра сям’ю і пра тыя выпрабаванні, якія вытрымалі яго родныя і блізкія ў перыяд фашысцкай акупацыі г. Мінска.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава-прагляд пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Акрамя таго, аўтар прадставіць рэдкія асобнікі сваіх кніг з асабістага архіва.

У прэзентацыі возьмуць удзел пісьменнікі, моладзь, а таксама героі кніг, з якімі Мікалай Чаргінец крочыў па жыцці разам.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам