ГалоўнаяМерапрыемствыЦудоўны свет вынаходніцтва
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Метелица”
Адкрыццё другой выстаўкі з цыкла “Зара вызвалення займаецца над Беларуссю” і прэзентацыя кніг Дзмітрыя Чарняўскага

Цудоўны свет вынаходніцтва

Цудоўны свет вынаходніцтва
Іншыя мерапрыемствы
23 студзеня – 21 лютага
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 23 студзеня па 21 лютага ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) праходзіць выстава “Цудоўны свет вынаходніцтва”, прымеркаваная да Дня дзіцячых вынаходак.

Дзень дзяцей-вынаходнікаў адзначаецца 17 студзеня ў дзень народзінаў знакамітага амерыканскага вучонага, дыпламата і журналіста Бенджаміна Франкліна, які сваю першую вынаходку – ласты для плавання – прыдумаў у 12 гадоў.

Ідэі многіх рэчаў, без якіх мы не ўяўляем наша жыццё, былі вынайдзены юнымі геніямі. Пальчаткі без пальцаў, папяровы пакет з квадратным дном, снегаход, марозіва “Фруктовы лёд”, футравыя навушнікі, калькулятар, брайлеўскі шрыфт, батут – пералік дзіцячых вынаходак бясконцы.

Выстава прапануе выданні аб гісторыі вынаходніцтва і біяграфіі вялікіх вынаходнікаў, энцыклапедыі дзіцячых і дарослых вынаходак, кнігі аб развіцці ў дзяцей цікавасці да навакольнага свету і здольнасцей да адкрыццяў.

Асобны раздзел экспазіцыі распавядае аб стварэнні адпаведных умоў для рэалізацыі патэнцыяла беларускіх дзяцей-вынаходнікаў, чые ідэі і талент спрыяюць інавацыйнаму развіццю краіны.


Час працы выставы адпавядае рэжыму працы чытальнай залы міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам