ГалоўнаяМерапрыемствыФотавыстава “Жанчыны герояў Браншчыны”
Запрашаем паглядзець на “Кніжныя скарбы Куцеінскага манастыра”
Запрашаем адчуць смак беларускай кухні

Фотавыстава “Жанчыны герояў Браншчыны”

Фотавыстава “Жанчыны герояў Браншчыны”
Іншыя мерапрыемствы
17–23 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

17 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё тэматычнай фотавыставы “Жанчыны герояў Браншчыны” ў рамках патрыятычнага праекта “Жонка героя”.

Дадзены праект – гэта фотапартрэты і пасланні жонак і маці мужчын, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Радзіме і абароне Айчыны. Гэта гісторыі пра тое, як разам з кіцелем блізкага чалавека жанчына “надзявае” на сябе і падзяляе з гэтым чалавекам не толькі лёс, але і абавязкі служэння, хоць і не відавочна. Кіцель нясе ў сабе сакральны сэнс: гэта цяжар і адказнасць, якія кладуцца і на жаночыя плечы, і ў той жа час кіцель – вялікі і цяжкі – сагравае і дае абарону.

Арганізатарам мерапрыемства выступае сацыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне “Русь маладая” сумесна з Камітэтам сем’яў воінаў Айчыны г. Бранска пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Экспазіцыя будзе прадстаўлена да 23 кастрычніка 2023 г. у галерэі “Мабільная” (3-ці паверх).
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам